Літургія гадзінаў



КАНФЕРЭНЦЫЯ
КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ У БЕЛАРУСІ

№ 32/P/12

ДЭКРЭТ

Першы том «Літургіі гадзінаў», які ахоплівае перыяд Адвэнту і перыяд Нараджэння Пана, быў перакладзены з «Officium Divinum. Liturgiam Horarum. Iuxta Ritum Romanum. I – Tempus Adventus. Tempus Nativitatis. Editio typica altera» на беларускую мову Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалены (Nr.108/SE/06) Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ХXІХ Пленарным пасяджэнні 14 чэрвеня 2006 года.

Абавязваем карыстацца дадзеным студыйным тэкстам пры цэлебрацыі Літургіі гадзінаў, якая адбываецца на беларускай мове, ва ўсіх дыяцэзіях на Беларусі.

Выказваем удзячнасць Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі за дапамогу ў выданні першага тома «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове.

Мінск, 29 чэрвеня 2012 г.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

 

КАНФЕРЭНЦЫЯ
КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ У БЕЛАРУСІ

№ 70/P/13

ДЭКРЭТ

Другі том «Літургіі гадзінаў», які ахоплівае перыяд Вялікага посту, Святы Пасхальны Трыдуум і Велікодны перыяд, быў перакладзены з «Officium Divinum. Liturgiam Horarum. Iuxta Ritum Romanum. II – Tempus Quadragesimae. Sacrum Triduum Paschale. Tempus Paschale. Editio typica altera» на беларускую мову Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалены (Nr.343/P/07) Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ХXХIV Пленарным пасяджэнні 21 верасня 2007 года.

Абавязваем карыстацца дадзеным студыйным тэкстам пры цэлебрацыі Літургіі гадзінаў, якая адбываецца на беларускай мове, ва ўсіх дыяцэзіях на Беларусі.

Выказваем удзячнасць Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі за ажыццяўленне выдання другога тома «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове.

Мінск, 15 жніўня 2013 г.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

 

КАНФЕРЭНЦЫЯ
КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ У БЕЛАРУСІ

№ 62/P/15

ДЭКРЭТ

Трэці том «Літургіі гадзінаў», які ахоплівае Звычайны перыяд (І - XVII тыдзень), быў перакладзены з «Officium Divinum. Liturgiam Horarum. Iuxta Ritum Romanum. III – Tempus per Annum. Hebdomandae I - XVII. Editio typica altera» на беларускую мову Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалены (Nr. 116/P/14) Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на LVIII Пленарным пасяджэнні 5 снежня 2014 года.

Абавязваем карыстацца дадзеным студыйным тэкстам пры цэлебрацыі Літургіі гадзінаў, якая адбываецца на беларускай мове, ва ўсіх дыяцэзіях на Беларусі.

Выказваем удзячнасць Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі за ажыццяўленне выдання трэцяга тома «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове.

Мінск, 6 жніўня 2015 г.
Свята Перамянення Пана

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

 

СВЯТАЯ КАНГРЭГАЦЫЯ БОЖАГА КУЛЬТУ

Прат. № 1000/71

ДЭКРЭТ

Праз Літургію гадзінаў, якая паводле даўняй традыцыі звычайна здзяйсняецца на працягу дня, Касцёл выконвае наказ Пана заўсёды маліцца і, разам з тым, узносіць хвалу Богу Айцу, і выпрошвае збаўленне ўсяму свету.

З гэтай прычыны Другі Ватыканскі Сабор, высока цэнячы гэтую традыцыю Касцёла і жадаючы яе аднавіць, рупліва паклапаціўся аб правядзенні адпаведнай рэформы гэтай малітвы, каб палегчыць яе цэлебрацыю ва ўмовах сённяшняга жыцця як святарам, так і іншым членам Касцёла (пар. Const. de sacra Liturgia, Sacrosanctum Consilium, 84).

Цяпер, пасля завяршэння рэформы і зацвярджэння яе папам Паўлам VI Апостальскай Канстытуцыяй Laudis Canticum, падпісанай 1 лістапада 1970 г., Святая Кангрэгацыя Божага Культу абнародуе кнігу Літургіі гадзінаў на лацінскай мове паводле Рымскага абраду і абвяшчае гэтае выданне ўзорным.

Супярэчныя пастановы не маюць моцы.

У сядзібе Святой Кангрэгацыі Божага Культу, 11 красавіка 1971 г., у нядзелю Уваскрасення Пана.

Кард. Артур Табэра
Прэфект

А. Буньіні
Сакратар

 

КАНГРЭГАЦЫЯ БОЖАГА КУЛЬТУ

Прат. № 1814/84

ДЭКРЭТ

Літургія гадзінаў, адноўленая ў 1971 г. у адпаведнасці з пастановай Другога Ватыканскага Сусветнага Святога Сабору, — гэта малітва Касцёла, у якой праз пахвалу, падзяку і просьбы асвячаецца кожная гадзіна дня, а таксама ўся чалавечая праца (пар. Institutio generalis de Liturgia Horarum, 2. 11). Таму неабходна, каб уласцівае ёй духоўнае багацце адкрывалася паўней дзякуючы глыбейшаму разуменню тэкстаў, якія паводле традыцыі выкарыстоўваюцца ў малітве Касцёла рымскага абраду.

Каб лягчэй дасягнуць гэтай мэты, у другім узорным выданні Літургіі гадзінаў, якое выйшла ў свет праз чатырнаццаць гадоў пасля першага, выкарыстоўваецца тэкст Новай Вульгаты, што з’яўляецца яго асаблівасцю. Згодна з нормай Апостальскай Канстытуцыі Яна Паўла ІІ Scripturarum Thesaurus, зацверджанай 25 красавіка 1979 г., версія Вульгаты, якой карысталіся да гэтага часу, замяняецца цяпер тэкстам Новай Вульгаты.

Асаблівыя дэталі дадзенага выдання сцісла апісаны ніжэй:
1) Новая Вульгата выкарыстана для біблійных чытанняў Гадзіны чытанняў і Вігілій, для кароткіх чытанняў Ютрані, Нешпараў, Малітвы перад поўднем, апоўдні і пасля поўдня і Кампле­ты, а таксама для ўсіх песняў са Старога і Новага Запавету.
2) Некаторыя біблійныя тэксты, якія былі пададзеныя ў папярэднім выданні, адсутнічаюць у Новай Вульгаце ці набылі ў ёй іншае значэнне, якое зрабіла іх зусім неадпаведнымі мэце, для якой іх выбралі. Гэтыя фрагменты больш не выкарыстоўваюцца і заменены больш адпаведнымі тэкстамі.
3) У гэтым выданні Літургіі гадзінаў выкарыстоўваецца тэкст псальмаў, канчаткова перагледжаны ў выданні Новай Вульгаты.
4) Рэспансорыі ў Гадзіне чытанняў перагледжаны паводле тэксту Новай Вульгаты, за выключэннем выпадкаў, дзе кампазіцыя, традыцыя, мелодыя музыкі ці літургічнае значэнне выключаюць змену тэксту.
5) Новыя антыфоны да песні Марыі і песні Захарыі, адпаведныя Евангеллю, з якога ў большасці бяруцца, уведзены ў нядзелі і ўрачыстасці.
6) Тэксты гімнаў падаюцца ў старанна адшліфаванай рэдакцыі.
7) Некаторыя вершы даўжэйшых біблійных чытанняў, псальмаў і песень як Старога, так і Новага Запаветаў забяспечаны ўласнымі нумарамі, так як паўсюдна выкарыстоўваецца ў Бібліі.
8) У дадзеным выданні псальмы падаюцца з двайной нумарацыяй. Першай лічбай пазначаецца нумар, якому заўсёды аддавалі перавагу грэцкая версія, называная Сэптуагінтай, старая Вульгата, а таксама літургічная традыцыя, перададзеная Айцамі Касцёла. Нумар, уласцівы габрэйскаму тэксту, які ў нашы дні часта выкарыстоўваецца ў выданнях і навуковых працах, падаецца на другім месцы ў дужках.
9) У дадатку змешчаны іншыя тэксты, а менавіта формулы ўрачыстага благаслаўлення і чыну пакаяння, узятыя з Рымскага Імшала.

Вышэйзгаданыя змены, а таксама астатнія менш значныя новаўвядзенні павінны паспрыяць больш плённаму спасціжэнню сувязі, якая ісуне паміж Літургіяй гадзінаў і эўхарыстычнай цэлебрацыяй, а таксама паміж імі і літургічным годам, які «вылучаецца асаблівай сілай і дзейснасцю. Бо гэта сам Хрыстус у сваіх таямніцах або ва ўспамінах святых, асабліва сваёй Маці, ідзе шляхам нязмернай міласэрнасці, так, каб Хрыс­товыя вернікі не толькі згадвалі і разважалі пра таямніцы Адкуплення, але дакраналіся да іх, удзельнічалі ў іх і жылі праз іх» (Ceremoniale Episcoporum, 231). Гэтае другое выданне Літургіі гадзінаў зацвердзіў сваёй апостальскай уладай папа Ян Павел ІІ, а Кангрэгацыя Божага Культу цяпер абнародуе і абвяшчае яго ўзорным. Таму дадзенае выданне, напісанае на лацінскай мове, адразу пасля выхаду з’яўляецца абавязковым, а выданні на нацыянальных мовах, падрыхтаваныя паводле нормаў другога ўзорнага выдання, – з дня, калі пастано­вяць паасобныя Канферэнцыі Біскупаў.

Супярэчныя пастановы не маюць моцы.
У сядзібе Кангрэгацыі Божага Культу, 7 красавіка 1985 г., у нядзелю Уваскрасення Пана.

+ Аўгустын Маер
Арцыбіскуп тыт. Сатрыяны
Віце-прэфект

+ Вергілій Наэ
Арцыбіскуп тыт. Вонкары
Сакратар