Літургія гадзінаў


Заклік
Гадзіна чытанняў
Ютрань
Малітва перад поўднем
Малітва апоўдні
Малітва пасля поўдня
Нешпары
Камплета

ЛІТУРГІЯ ГАДЗІНАЎ

ПАВОДЛЕ РЫМСКАГА АБРАДУ

III


Панядзелак - 9 лістапада 2026
ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ
Свята

З ХІІ ст. у гэты дзень адзначаецца гадавіна пасвячэння базылікі, якую імператар Канстанцін узнёс на Латэране. Спачатку свята адзначалася толькі ў Рыме, але паколькі базыліку на Латэране называюць «маці і галавою ўсіх касцёлаў Горада і свету», то дзень яе пасвячэння стаў адзначацца ва ўсім рымскім абрадзе як сімвал любові і еднасці з Апостальскай Сталіцай, якая, як пісаў св. Ігнацый з Антыёхіі, «узначальвае саюз любові».



ЗАКЛІК

Заклік з’яўляецца пачаткам штодзённай літургічнай малітвы. Ён папярэднічае Гадзіне чытанняў або Ютрані, у залежнасці ад таго, якая з гэтых літургічных гадзінаў распачынае малітву дня.

К. Пане, адкрый мае вусны.
Н. І вусны мае будуць абвяшчаць Тваю хвалу.

Ант. Паклонімся Хрысту, / Абранніку Касцёла.

Псальм 67 (66)
Няхай усе народы праслаўляюць Пана

Ведайце, што гэта Божае збаўленне паслана да язычнікаў (Дз 28, 28) 

Няхай Бог змілуецца над намі і благаславіць нас, *
няхай заззяе аблічча Яго над намі,

каб на зямлі мы спазналі Ягоную дарогу, *
між усімі народамі Яго збаўленне.

Ант. Паклонімся Хрысту, / Абранніку Касцёла.

Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.

Няхай весяляцца і радуюцца ўсе плямёны, †
бо Ты судзіш народы паводле праўды *
і плямёнамі на зямлі кіруеш.

Ант. Паклонімся Хрысту, / Абранніку Касцёла.

Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.

Зямля прынесла свой плён; *
няхай Бог, наш Бог нас благаслаўляе.

Няхай Бог нас благаслаўляе, *
няхай баяцца Яго ўсе межы зямлі.

Ант. Паклонімся Хрысту, / Абранніку Касцёла.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Паклонімся Хрысту, / Абранніку Касцёла.


ГАДЗІНА ЧЫТАННЯЎ

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

Пададзенае вышэй прапускаецца, калі гэтая Гадзіна чытаецца непасрэдна пасля Закліку.

ГІМН

Хрыстэ ласкавы, Стварыцель сусвету,
Сёння народ Цябе гімнамі славіць,
Успамінаючы з году ў год
Свята нашай святыні.

Гэты сапраўдны палац каралеўскі,
Дзе валадарыць Князь супакою, –
Брама адвечная тым, хто імкнецца
Да вечнай айчыны.

Гэты дом Божы збірае ўсіх верных,
Каб іх сакрамэнтамі ўмацоўваць,
Той, хто жадае, каб мог наталіцца
Вечным спажыткам.

Божа, Цябе сёння просім пакорна,
Радаснае адзначаючы свята,
Каб на дзяцей, што стаяць прад Табою,
Глянуў з любоўю.

Ойча Спрадвечны і наш Валадару,
Будзь пахвалёны ў гэтай святыні
З Сынам, народжаным перад вякамі,
І Святым Духам. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Падыміце, вярхі вашыя, брамы, * узніміцеся, адвечныя вароты.

Псальм 24 (23)

Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй, *
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.

Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.

Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?

Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, †
хто не схіляў душы да марнасці *
і не прысягаў фальшыва.

Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду – ад Бога, свайго Збаўцы.

Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае аблічча Твайго, Бог Якуба.

Падыміце вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.

Хто ж гэты Кароль славы? †
Пан, моцны і магутны, *
Пан, магутны ў барацьбе.

Падыміце вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.

Хто Ён, гэты Кароль славы? *
Пан Магуццяў, Ён Кароль славы.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Падыміце, вярхі вашыя, брамы, * узніміцеся, адвечныя вароты.

2 ант. Якія мілыя Твае шатры, Пане Магуццяў.

Псальм 84 (83)

Якія мілыя Твае шатры, Пане Магуццяў! *
† Знемагае і імкнецца душа мая ў двары Пана.

Сэрца маё і цела радасна ўсклікаюць *
да Бога жывога.

Нават верабей знаходзіць сабе дом, †
ластаўка – гняздо, *
дзе кладзе сваіх птушанят, –

каля алтароў Тваіх, Пане Магуццяў, *
Кароль мой і мой Божа.

Шчаслівыя, хто жыве ў доме Тваім, *
яны вечна спяваюць Табе.

Шчаслівы чалавек, сіла якога ў Табе; *
сцежкі ў сэрцы каго скіраваны да Цябе.

Праходзячы далінаю Плачу, †
яны ператвараюць яе ў крыніцу, *
а ранні дождж яе пакрые благаслаўленнем.

Моц іхняя будзе ўзрастаць, *
яны ўбачаць Бога багоў на Сіёне.

Пане, Божа Магуццяў, †
выслухай маю малітву; *
схілі вушы, Божа Якуба.

Божа, абарона наша, паглядзі, *
паглядзі на твар памазаніка Твайго.

Бо адзін дзень на Тваіх дзядзінцах *
лепшы за тысячу іншых;

лепш буду стаяць на парозе дому майго Бога, *
чым жыць у шатрах грэшнікаў.

Бо Пан Бог – гэта сонца і шчыт, *
Пан адорвае ласкай і славай;

у дабры не адмаўляе тым, *
хто паступае беззаганна.

Пане Магуццяў, *
шчаслівы чалавек, які на Цябе спадзяецца.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

2 ант. Якія мілыя Твае шатры, Пане Магуццяў.

3 ант. Абвяшчаецца твая хвала, * горад Божы.

Псальм 87 (86)

Умацаванне Яго на святых гарах, †
любіць Пан брамы Сіёна *
больш за ўсе шатры Якуба.

Абвяшчаецца твая хвала, *
горад Божы.

Узгадаю Егіпет і Бабілён *
сярод тых, хто ведае мяне,

вось філістымляне і Тыр з Эфіопіяй скажуць: *
«Той там нарадзіўся».

А пра Сіён будуць казаць: †
«Кожны чалавек на ім нарадзіўся, *
і Усемагутны яго ўмацаваў».

Пан напіша ў перапісе народаў: *
«Гэты там нарадзіўся».

І ў танцы будуць спяваць: *
«У табе ўсе крыніцы мае».

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

3 ант. Абвяшчаецца твая хвала, * горад Божы.

К. Буду пакланяцца Тваёй святой святыні.
Н. І праслаўлю Тваё імя, Пане.

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Кніга Апакаліпсіса св. апостала Яна 21, 9-27

Бачанне нябеснага Ерузалема

Прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем келіхаў, напоўненых сямю апошнімі карамі, і загаварыў са мною, кажучы: «Хадзі, я пакажу табе нявесту, жонку Баранка».

І ўзнёс мяне ў захапленні анёл на вялікую і высокую гару, і паказаў мне святы горад Ерузалем, які сыходзіў з неба ад Бога і меў Божую славу. Ззянне ягонае падобнае да каштоўнага, быццам яшма, каменя, чыстага як крышталь. Меў ён мур вялікі і высокі, меў дванаццаць брамаў, а на брамах – дванаццаць анёлаў і напісаныя імёны дванаццаці пакаленняў сыноў Ізраэля. З усходу тры брамы і з поўначы тры брамы, і з поўдня тры брамы, і з захаду тры брамы. І мур горада меў дванаццаць падмуркаў, а на іх – дванаццаць імёнаў дванаццаці Апосталаў Баранка.

І той, які гаварыў са мною, меў залатую мерную трысціну, каб памераць горад, ягоныя брамы і мур. Горад быў чатырохвугольны, і даўжыня ягоная была роўная шырыні. І ён памераў горад трысцінаю, дванаццаць тысяч стадыяў. Яго даўжыня, шырыня і вышыня роўныя.

І памераў ягоны мур, ён быў сто сорак чатыры локці чалавечай меры, якою таксама карыстаўся анёл. Мур быў пабудаваны з яшмы, а горад – з чыстага золата, падобнага да чыстага шкла.

Фундаменты гарадскіх муроў былі аздоблены ўсялякім каштоўным каменем: першы падмурак быў з яшмы, другі – з сапфіру, трэці – з халцэдону, чацвёрты – са смарагду, пяты – з сарданіксу, шос­ты – з сердаліку, сёмы – з хрызаліту, восьмы – з бэрылу, дзевяты – з тапазу, дзесяты – з хры­за¬прасу, адзінаццаты – з гіяцынту, дванаццаты – з аметысту.

А дванаццаць брамаў былі дванаццаццю пярлінамі, кожная брама была з асобнай пярліны. А плошча горада была з чыстага золата, як празрыстае шкло.

А святыні ў ім я не бачыў, бо святыня ягоная – гэта Пан Бог усемагутны і Баранак. І гораду не патрэбны ні сонца, ні месяц, каб яму свяцілі, бо сла­ва Божая асвятліла яго, а светач ягоны – Баранак. І ў яго святле будуць хадзіць народы, і валадары зямлі прынясуць яму сваю славу. І брамы ягоныя ніколі не будуць зачыняцца ўдзень, а ночы там не будзе.

І яны прынясуць туды славу і пашану народаў. І нішто нячыстае не ўвойдзе туды, і той, хто чыніць агіду ці падман, але толькі тыя, хто запісаны ў кнізе жыцця Баранка.

РЭСПАНСОРЫЙ пар. Ап 21, 21; Тоб 13, 17. 18. 11
Н. Вуліцы Твае, Ерузалем, будуць пакрытыя золатам чыстым і заспяваюць табе радасную песню. * І з усіх тваіх ваколіц адусюль будзе чутна: Аллелюя.
К. Ты заззяеш бліскучым святлом, і ўсе зямныя межы паклоняцца табе.
Н. І з усіх тваіх ваколіц адусюль будзе чутна: Аллелюя.

Другое чытанне

Казанне св. Цэзарыя Арльскага, біскупа 

(Sermo 229, 1-3: CCL 104, 905-908) 

Праз хрост мы ўсе сталі святынямі Бога

Умілаваныя браты, дзякуючы дабрыні Хрыста мы адзначаем сёння з радасцю і весялосцю гадавіну пасвячэння гэтай святыні. Аднак праўдзівай і жывой святыняй павінны быць мы самі. Зрэшты, хрысціяне справядліва адзначаюць урачыстасць Маці-Касцёла, бо ведаюць, што ў ім атрымалі духоўнае адраджэнне. Наколькі праз першае нараджэнне мы былі начыннямі, якія заслугоўвалі Божага гневу, настолькі дзякуючы другому мы сталі начыннямі міласэрнасці. Першае нараджэнне прынесла нам смерць, другое паклікала назад да жыцця.

Умілаваныя, перад хростам усе мы былі жыллём сатаны, пасля хросту мы сталі святыняй Хрыста. А калі больш уважліва паразважаем над збаўленнем нашай душы, зразумеем, што мы з’яўляемся жывой і праўдзівай святыняй Бога. Бог жыве не толькі «ў святынях, збудаваных рукамі» (Дз 17, 24), не толькі ў доме, пабудаваным з дрэва і каменя, але перадусім у душы, створанай паводле вобраза Бога рукою самога Стварыцеля. Бо так казаў св. апостал Павел: «Святыня Бога святая, а ёй з’яўляецеся вы» (1 Кар 3, 17). 

Хрыстус прыйшоў і выкінуў сатану з нашых сэрцаў, каб падрыхтаваць у нас святыню для сябе. Наколькі зможам, будзем намагацца з Яго дапамогаю жыць так, каб не прынесці шкоды гэтай святыні дрэннымі ўчынкамі. Хто паступае дрэнна, прыносіць шкоду Хрысту. А таму, як я ужо сказаў, перш чым Хрыстус адкупіў нас, мы былі жыллём сатаны; пасля атрымалі ласку стаць жыллём Бога; Бог пажадаў зрабіць у нас жыллё для сябе. 

Таму, умілаваныя, калі хочам радасна адзначаць гадавіну пасвячэння святыні, нам нельга дрэннымі ўчынкамі руйнаваць у сабе жывую святыню Бога. Скажу так, каб усе маглі зразумець: якім мы хочам бачыць касцёл кожны раз, калі прыходзім да яго, так мы таксама павінны падрыхтаваць нашыя душы.

Хочаш, каб базыліка была прыгожай? Не засмечвай сваёй душы брудам грахоў. Калі хочаш, каб базыліка ззяла, памятай, што Бог таксама хоча, каб твая душа не была азмрочана. Няхай, – як кажа Пан, – так ззяе ў вас святло добрых учынкаў, каб праслаўлены быў той, хто ёсць у небе. Як ты ўваходзіш у гэты касцёл, так Бог прагне ўвайсці ў святыню тваёй душы, паводле словаў абяцання: «Пасялюся і буду жыць сярод іх» (пар. Лев 26, 11. 12).

 

Рэспансорый пар. Эзх 47, 1. 9

Н. Я ўбачыў ваду, якая выцякала з-пад правага боку святыні, аллелюя; і каго дасягала гэтая вада, * кожны атрымліваў аздараўленне і казаў: Аллелюя, аллелюя.

К. Падчас пасвячэння святыні народ спяваў гімны, і з вуснаў яго гучаў хваласпеў. Н. Кожны.

ГІМН

Цябе, Бога, праслаўляем,
Табе, Пане, хвала вечна.

Неба і зямля спявае
Табе, Ойча векавечны.

Табе, Божа, ўсе анёлы,
3 імі Моцы і Нябёсы,

Херубімы, cерафімы
Гімн хвалы адвечны ўзносяць.

Святы, Святы над святымі
Бог магутны і ласкавы,

Над зямлёй і небам слыне
Неабсяжнасць Тваёй славы.

I Апосталы, і вучні,
Хор прарокаў, поўны хвалы,

3 імі мучанікаў лучнасць
Аддаюць Табе пашану.

У сугучным хоры льецца
Па усёй зямлі наўкола

Табе хвала з нашых сэрцаў,
Спеў святы Твайго Касцёла.

Сына з Духам суцяшэння,
Велічы Айца прамністай

Праслаўляе ўсё стварэнне, –
Валадар хвалы Ты, Хрыстэ.

Каб жа выбавіць свет цэлы
Праз свае святыя раны,

Сын Айца спрадвечны, цела
Ты прыняў ва ўлонні Панны.

Зруйнаваў Ты брамы смерці,
На крыжы ёй вырваў джала,

Каб для ўсіх, хто ў Цябе верыць,
Радасць вечная заззяла.

Праваруч Айца, у славе
Трон Твой, Збаўца наш адзіны,

Прыйдзеш зноў адтуль у яве,
Каб судзіць людскія чыны.

Грэшным Ты не дай загінуць, –
Будзь нам Збаўцам, не Суддзёю

I абмый нас ад правінаў
Дарагой сваёй крывёю.

Са святымі, ў бляску моцы
Захавай Тваіх абраных,

Пане, збаў народ Твой, просім,
Благаслаў Тваіх падданых.

Гэтую апошнюю частку гімна можна па жаданні прапусціць.

Шляхам нас вядзі бяспечным
У нябесны Ерузалем.

Цябе, Валадар адвечны,
Мы штодзённа праслаўляем.

Праз вякі гучыць няспынна
Спеў, што славіць Твае справы.

Пане, ад усіх правінаў
Захаваць нас будзь ласкавы.

Не пакінь жа свайго люду,
Божа, без Тваёй апекі.

Пану веру, дык не буду
Асаромлены навекі.

МАЛІТВА

Усемагутны Божа, Ты з нас, як з жывых i выбраных камянёў, рыхтуеш вечную святыню Тваёй велiчы, адары шчодра свой Касцёл Тваёю ласкаю, каб верны Табе народ станавіўся святыняю нябеснага Ерузалема. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

Потым, прынамсі пры супольнай цэлебрацыі, дадаецца акламацыя:

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.


ЮТРАНЬ

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

Пададзенае вышэй прапускаецца, калі гэтая Гадзіна чытаецца непасрэдна пасля Закліку.

ГІМН

Хрыстус з неба быў пасланы
Як падмурак веры,
Камнем вуглавым Ён стаўся
Божага Касцёла,
І Сіён, Яго прыняўшы,
З радасцю паверыў.

Гэты любы Богу горад
Весяліцца сёння,
Гімнамі хвалы і спевам
Радасным ён славіць
Бога ў Тройцы Найсвяцейшай,
Вечнай і адзінай.

Увайдзі ў святыню, Божа,
Просім мы пакорна,
Выслухай малітвы нашы
Ў дабрыні ласкавай,
Пралівай на нас няспынна
Промні Тваёй ласкі.

Хай усе тут атрымаюць
Тое, чаго просяць,
А пасля жыцця зямнога
Разам са святымі
Будуць цешыцца ў небе
Радасцю збаўлення.

Слава, гонар і пашана
Хай гучыць заўсёды,
І Айцу, і Сыну разам
З Духам Суцяшэння
За нязмерныя даброты
Вечнага збаўлення. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Мой дом будзе названы * домам малітвы.

Псальм 63 (62), 2-9
Душа, якая прагне Бога

Той з Богам, хто адкідае ўчынкі цемры

Божа, мой Божа, Цябе шукаю, *
Цябе прагне душа мая.

Маё цела па Табе тужыць *
у зямлі пустыннай, засохлай і бязводнай.

Так, у святыні я ўглядаюся ў Цябе, *
каб убачыць Тваю сілу і славу.

Бо міласэрнасць Твая лепшая за жыццё, *
вусны мае будуць хваліць Цябе.

Так, буду благаслаўляць Цябе ў маім жыцці *
і ўзнясу рукі ў імя Тваё.

Душа мая насычаецца, нібы тлушчам і тукам, *
і вусны мае славяць Цябе радасным спевам;

калі ўзгадваю Цябе на маім ложы, *
разважаю пра Цябе ў начную варту.

Бо Ты стаў маёй дапамогай, *
у цені крылаў Тваіх узрадуюся.

Да Цябе імкнецца душа мая, *
трымае мяне Твая правіца.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Мой дом будзе названы * домам малітвы.

2 ант. Благаслаўлёны Ты, Пане, * у святой Тваёй святыні.

Песня (Дан 3, 57-88. 56)
Кожнае стварэнне хваліць Пана

Хваліце Бога нашага, усе Ягоныя слугі (Ап 19, 5)

Благаслаўляйце Пана, усе стварэнні Ягоныя, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.

Нябёсы, благаслаўляйце Пана, *
благаслаўляйце Пана, анёлы Ягоныя.

Благаслаўляйце Пана, усе воды, што пад небам, *
няхай усялякая моц благаслаўляе Пана.

Благаслаўляйце Пана, сонца і месяц, *
благаслаўляйце Пана, нябесныя зоркі.

Благаслаўляйце Пана, усе дажджы і росы, *
благаслаўляйце Пана, усе вятры.

Благаслаўляйце Пана, агонь і спёка, *
благаслаўляйце Пана, холад і гарачыня.

Благаслаўляйце Пана, росы ды іней, *
благаслаўляйце Пана, мароз і холад.

Благаслаўляйце Пана, лёд і снег, *
благаслаўляйце Пана, дні і ночы.

Благаслаўляйце Пана, святло і цемра, *
благаслаўляйце Пана, маланкі і хмары.

Няхай зямля благаслаўляе Пана, *
няхай хваліць Яго і ўзвялічвае навекі.

Благаслаўляйце Пана, горы і ўзгоркі, *
благаслаўляйце Пана, усе расліны зямлі.

Благаслаўляйце Пана, крыніцы, *
благаслаўляйце Пана, моры і рэкі.

Благаслаўляйце Пана, кіты і ўсё, што плавае ў водах, *
благаслаўляйце Пана, усе нябесныя птушкі.

Благаслаўляйце Пана, усе звяры і жывёлы, *
благаслаўляйце Пана, чалавечыя сыны.

Няхай Ізраэль благаслаўляе Пана, *
хваліць і ўзвялічвае Яго навекі.

Благаслаўляйце Пана, святары Ягоныя, *
благаслаўляйце Пана, слугі Ягоныя.

Благаслаўляйце Пана, духі і душы справядлівых, *
благаслаўляйце Пана, святыя і пакорныя сэрцам.

Благаслаўляйце Пана, Ананія, Азарыя, Місаэль, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.

Благаславім Айца і Сына, і Духа Святога, *
будзем хваліць і ўзвялічваць Яго навекі.

Благаслаўлёны Ты на скляпенні неба, *
годны хвалы і ўзвялічаны навекі.

2 ант. Благаслаўлёны Ты, Пане, * у святой Тваёй святыні.

3 ант. Хваліце Пана * на сходзе святых.

Псальм 149
Радасць святых

Дзеці Касцёла, дзеці новага народу радуюцца свайму Валадару – Хрысту (Хезыхій)

Спявайце Пану новую песню, *
хвала Яму на сходзе святых.

Няхай радуецца Ізраэль у тым, хто яго стварыў, *
сыны Сіёна няхай цешацца ў сваім Валадары.

Няхай праслаўляюць імя Ягонае ў танцы, *
няхай зайграюць Яму на бубне і арфе.

Бо Пан любіць свой народ, *
пакорных карануе збаўленнем.

Няхай усклікаюць святыя ў славе, *
няхай радуюцца на ложах сваіх.

Пахвала Богу на іх вуснах, *
а двухбаковы меч – у іхніх руках,

каб адпомсціць язычнікам *
і пакараць народы;

каб звязаць ланцугамі іх каралёў, *
а вяльможаў іх скаваць у жалезныя кайданы,

каб здзейсніць над імі запісаны прысуд: *
такая хвала для ўсіх Ягоных святых.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

3 ант. Хваліце Пана * на сходзе святых.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ Іс 56, 7
Узвяду на гару Маю святую і ўсцешу іх у Маім доме малітвы. Усеспаленні іхнія і ахвяры будуць даспадобы Мне на ахвярніку Маім, бо дом Мой будзе названы домам малітвы для ўсіх народаў.

КАРОТКІ РЭСПАНСОРЫЙ
К. Вялікі Пан * і праслаўлены вельмі.
Н. Вялікі Пан * і праслаўлены вельмі.
К. У горадзе нашага Бога, на святой гары Яго.
Н. І праслаўлены вельмі.
К. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Н. Вялікі Пан * і праслаўлены вельмі.

ПЕСНЯ З ЕВАНГЕЛЛЯ

Ант. да песні Захарыі: Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння Мне трэба быць у тваім доме. * Той хутка спусціўся і прыняў Хрыста з радасцю. / Сёння ад Бога прыйшло збаўленне ў гэты дом, / аллелюя.

Песня Захарыі (Лк 1, 68-79)
Месія і Яго папярэднік

Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля, *
бо наведаў і адкупіў народ свой,

і ўзняў моц збаўлення для нас *
у доме Давіда, слугі свайго.

Як абвясціў спрадвеку *
вуснамі сваіх святых прарокаў,

што збавіць нас ад ворагаў нашых *
і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць.

Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашых *
і нагадаць пра святы запавет свой.

Прысягу, якую даў Абрагаму, айцу нашаму, *
дасць нам.

Каб, выбаўленыя з рук ворагаў, *
мы без страху служылі Яму

ў святасці і справядлівасці перад Ім *
ва ўсе дні нашыя.

А ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш названа, *
бо пойдзеш прад абліччам Пана падрыхтаваць шляхі Яму,

каб даць народу Ягонаму пазнаць збаўленне *
праз адпушчэнне яго грахоў,

дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога,*
у якой наведаў нас Усход з вышыні;

каб асвятліць тых, *
хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным;

каб накіраваць ногі нашыя *
на шлях спакою.

Хвала Айцу і Сыну, *
І Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. да песні Захарыі: Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння Мне трэба быць у тваім доме. * Той хутка спусціўся і прыняў Хрыста з радасцю. / Сёння ад Бога прыйшло збаўленне ў гэты дом, / аллелюя.

ПРОСЬБЫ

Як жывыя камяні дому, пабудаваным на выбраным камені – Хрысце, просім усемагутнага Айца за Яго ўмілаваны Касцёл і вызнаем веру, кажучы:
Гэта Божы дом і брама нябёсаў.

Ойча, ачышчай свой вінаграднік, сцеражы і памнажай,
– каб ён напоўніў усю зямлю.

Вечны Пастыр, абараняй сваю аўчарню і павялічвай яе,
– каб адзін Пастыр, Сын Твой, сабраў яе ў адно.

Усемагутны Сейбіт, сей слова сваё,
– каб яно прынесла багаты плён у час апошняга жніва.

Умелы Будаўнік, асвячай свой дом і сям’ю,
– каб горад з нябёсаў, новы Ерузалем, як нявеста, з’явіўся ў славе перад усімі.

Ойча наш.

МАЛІТВА

Усемагутны Божа, Ты з нас, як з жывых i выбраных камянёў, рыхтуеш вечную святыню Тваёй велiчы, адары шчодра свой Касцёл Тваёю ласкаю, каб верны Табе народ станавіўся святыняю нябеснага Ерузалема. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

Потым, калі прысутнічае святар або дыякан, ён рассылае народ, кажучы:

Пан з вамі.
Н. І з духам тваім.
Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы.
Н. Амэн.

Калі адбываецца рассыланне народу, дадаецца заклік:

Ідзіце ў супакоі Хрыста.
Н. Дзякуем Пану Богу.

Калі святар або дыякан адсутнічаюць ці калі Гадзіна чытаецца індывідуальна, то яна завяршаецца наступным чынам:

Няхай Пан благаславіць нас, абароніць ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага.
Н. Амэн.


Малітва перад поўднем

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

Трываючы ў малітве і чуванні,
калі настане трэцяя гадзіна,
з пабожным сэрцам будзем праслаўляць
славу і моц Святой Адзінай Тройцы.

Каб сталі мы жыллём Святога Духа,
які калісьці ў гэтую гадзіну
спасланы быў Апосталам з нябёсаў
як дар вялікай міласці Хрыстовай.

Той, хто стварыў нябёсаў валадарства,
цудоўным чынам свет наш упрыгожыў,
уліў у сэрцы радасць, суцяшэнне,
аздобіў усё для вечнай узнагароды.

Няхай Табе, о Хрыстэ наймілейшы
І Валадару кожнага стварэння,
Разам з Айцом і Духам суцяшэння
Хвала гучыць усюды і навекі. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Пане, умацуй мае крокі * Тваім словам.

Псальм 119 (118), 129-136
ХVІІ (Пэ)
Разважанне над Божым словам, змешчаным у Законе

Любоў ёсць выкананнем Закону (Рым 13, 10)

Цудоўныя сведчанні Твае, *
таму захоўвае іх душа мая.

Адкрыццё словаў Тваіх асвятляе *
і дае разуменне простым.

Адкрываю вусны мае і ўздыхаю, *
бо прагну запаведзяў Тваіх.

Паглядзі на мяне і змілуйся нада мною, *
як робіш тым, хто любіць Тваё імя.

Умацуй мае крокі Тваім словам, *
няхай не пануе нада мною ніякае беззаконне.

Уратуй мяне ад чалавечага насілля, *
і я буду захоўваць Твае наказы.

Пакажы слугу Твайму святло свайго аблічча *
і навучы мяне Тваім пастановам.

Патокі слёз ліюцца з маіх вачэй, *
бо не захоўваюць Твой закон.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Пане, умацуй мае крокі * Тваім словам.

2 ант. Адзін ёсць Заканадаўца і Суддзя, * а ты хто такі, каб судзіць бліжняга.

Псальм 82 (81)
Супраць несправядлівых суддзяў

Не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Пан (1 Кар 4, 5)

Бог стаіць на Божым сходзе, *
сярод багоў здзяйсняе суд.

Дакуль будзеце судзіць несправядліва *
і падтрымліваць беззаконных.

Рассудзіце беднага і сірату, *
апраўдайце прыгнечанага і ўбогага.

Вызваляйце беднага і ўбогага, *
вырывайце з рук бязбожных.

Яны не ведаюць і не разумеюць, †
ходзяць у цемры; *
пахіснуліся ўсе падмуркі зямлі.

Я сказаў: «Вы – багі, *
і ўсе вы – сыны Найвышэйшага».

Але вы памрэце, як людзі, *
паўпадаеце, як кожны з вяльможаў.

Паўстань, о Божа, каб судзіць зямлю, *
бо Твая спадчына – усе народы.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

2 ант. Адзін ёсць Заканадаўца і Суддзя, * а ты хто такі, каб судзіць бліжняга.

3 ант. Я клікаў, * і Пан пачуў мяне.

Псальм 120 (119)
Туга па спакоі

Ва ўціску будзьце цярплівыя, у малітве – трывалыя (Рым 12, 12)

Да Пана ўсклікаў я ў сваёй нядолі, *
і Ён пачуў мяне.

Пане, уратуй маё жыццё †
ад ілжывых вуснаў, *
ад падступнага языка.

Што дасць табе і што дадасць табе *
падступны язык?

Вострыя стрэлы ваяра, *
з ядлоўцу гарачыя вуглі.

Гора мне, што я знаходжуся ў Мэшэх, *
што жыву ў шатрах Кедара!

Занадта доўга мая душа была з тымі, *
хто ненавідзіць спакой.

Я – міралюбны, *
а толькі прамоўлю, яны – за вайну.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

3 ант. Я клікаў, * і Пан пачуў мяне.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 3, 16-17
Ці не ведаеце, што вы святыня Божая і што Божы Дух жыве ў вас? Калі хто зруйнуе святыню Божую, таго зруйнуе Бог, таму што святыня Бога святая, а ёй з’яўляецеся вы.

К. Пане, Ты палюбіў хараство свайго дому.
Н. І месца шатра Тваёй славы.

МАЛІТВА

Усемагутны Божа, Ты з нас, як з жывых i выбраных камянёў, рыхтуеш вечную святыню Тваёй велiчы, адары шчодра свой Касцёл Тваёю ласкаю, каб верны Табе народ станавіўся святыняю нябеснага Ерузалема. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.


Малітва апоўдні

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

Ужо настала шостая гадзіна,
якая заклікае шчырым духам
аддаць хвалу і пакланенне Пану,
Малітвамі Стварыцеля праславіць.

Бо вернікам у гэтую гадзіну.
адкрыўся шлях праўдзівага збаўлення:
ахвяра бласлаўлёнага Баранка
і моц крыжа Ягонага заззяла.

Святло Яго – яснейшае за поўдзень.
Ён ласку сее, нібы промні сонца.
Удзячныя за наша адкупленне,
мы прымем дар Яго ў нашы сэрцы.

Няхай Табе, о Хрыстэ наймілейшы
І Валадару кожнага стварэння,
Разам з Айцом і Духам суцяшэння
Хвала гучыць усюды і навекі. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Пане, умацуй мае крокі * Тваім словам.

Псальм 119 (118), 129-136
ХVІІ (Пэ)
Разважанне над Божым словам, змешчаным у Законе

Любоў ёсць выкананнем Закону (Рым 13, 10)

Цудоўныя сведчанні Твае, *
таму захоўвае іх душа мая.

Адкрыццё словаў Тваіх асвятляе *
і дае разуменне простым.

Адкрываю вусны мае і ўздыхаю, *
бо прагну запаведзяў Тваіх.

Паглядзі на мяне і змілуйся нада мною, *
як робіш тым, хто любіць Тваё імя.

Умацуй мае крокі Тваім словам, *
няхай не пануе нада мною ніякае беззаконне.

Уратуй мяне ад чалавечага насілля, *
і я буду захоўваць Твае наказы.

Пакажы слугу Твайму святло свайго аблічча *
і навучы мяне Тваім пастановам.

Патокі слёз ліюцца з маіх вачэй, *
бо не захоўваюць Твой закон.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Пане, умацуй мае крокі * Тваім словам.

2 ант. Адзін ёсць Заканадаўца і Суддзя, * а ты хто такі, каб судзіць бліжняга.

Псальм 82 (81)
Супраць несправядлівых суддзяў

Не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Пан (1 Кар 4, 5)

Бог стаіць на Божым сходзе, *
сярод багоў здзяйсняе суд.

Дакуль будзеце судзіць несправядліва *
і падтрымліваць беззаконных.

Рассудзіце беднага і сірату, *
апраўдайце прыгнечанага і ўбогага.

Вызваляйце беднага і ўбогага, *
вырывайце з рук бязбожных.

Яны не ведаюць і не разумеюць, †
ходзяць у цемры; *
пахіснуліся ўсе падмуркі зямлі.

Я сказаў: «Вы – багі, *
і ўсе вы – сыны Найвышэйшага».

Але вы памрэце, як людзі, *
паўпадаеце, як кожны з вяльможаў.

Паўстань, о Божа, каб судзіць зямлю, *
бо Твая спадчына – усе народы.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

2 ант. Адзін ёсць Заканадаўца і Суддзя, * а ты хто такі, каб судзіць бліжняга.

3 ант. Я клікаў, * і Пан пачуў мяне.

Псальм 120 (119)
Туга па спакоі

Ва ўціску будзьце цярплівыя, у малітве – трывалыя (Рым 12, 12)

Да Пана ўсклікаў я ў сваёй нядолі, *
і Ён пачуў мяне.

Пане, уратуй маё жыццё †
ад ілжывых вуснаў, *
ад падступнага языка.

Што дасць табе і што дадасць табе *
падступны язык?

Вострыя стрэлы ваяра, *
з ядлоўцу гарачыя вуглі.

Гора мне, што я знаходжуся ў Мэшэх, *
што жыву ў шатрах Кедара!

Занадта доўга мая душа была з тымі, *
хто ненавідзіць спакой.

Я – міралюбны, *
а толькі прамоўлю, яны – за вайну.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

3 ант. Я клікаў, * і Пан пачуў мяне.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 6, 16
Вы – святыня Бога жывога, як сказаў Бог: Я пасялюся ў вас і буду хадзіць сярод вас; і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам.

К. Прасіце аб спакоі для Ерузалема.
Н. І дабрабыту для тых, хто цябе любіць.

МАЛІТВА

Усемагутны Божа, Ты з нас, як з жывых i выбраных камянёў, рыхтуеш вечную святыню Тваёй велiчы, адары шчодра свой Касцёл Тваёю ласкаю, каб верны Табе народ станавіўся святыняю нябеснага Ерузалема. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.


Малітва пасля поўдня

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

Мінае ўжо дзевятая гадзіна,
таму з пакораю спявайма Пану.
З адданаю душою, шчырым сэрцам
праславім Бога ў Найсвяцейшай Тройцы.

Прымаючы святую таямніцу,
яе ў чыстым сэрцы захаваем.
Яе адкрыў для ўсіх Пётр у святыні
праз цуды – знак збаўлення нам ад Пана.

Таму далучым розум свой і волю
да сведчання і да вучэння
Апосталаў, што ў імя Хрыстова
вядуць нас Яго моцай да збаўлення.

Няхай Табе, о Хрыстэ наймілейшы
І Валадару кожнага стварэння,
Разам з Айцом і Духам суцяшэння
Хвала гучыць усюды і навекі. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Пане, умацуй мае крокі * Тваім словам.

Псальм 119 (118), 129-136
ХVІІ (Пэ)
Разважанне над Божым словам, змешчаным у Законе

Любоў ёсць выкананнем Закону (Рым 13, 10)

Цудоўныя сведчанні Твае, *
таму захоўвае іх душа мая.

Адкрыццё словаў Тваіх асвятляе *
і дае разуменне простым.

Адкрываю вусны мае і ўздыхаю, *
бо прагну запаведзяў Тваіх.

Паглядзі на мяне і змілуйся нада мною, *
як робіш тым, хто любіць Тваё імя.

Умацуй мае крокі Тваім словам, *
няхай не пануе нада мною ніякае беззаконне.

Уратуй мяне ад чалавечага насілля, *
і я буду захоўваць Твае наказы.

Пакажы слугу Твайму святло свайго аблічча *
і навучы мяне Тваім пастановам.

Патокі слёз ліюцца з маіх вачэй, *
бо не захоўваюць Твой закон.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Пане, умацуй мае крокі * Тваім словам.

2 ант. Адзін ёсць Заканадаўца і Суддзя, * а ты хто такі, каб судзіць бліжняга.

Псальм 82 (81)
Супраць несправядлівых суддзяў

Не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Пан (1 Кар 4, 5)

Бог стаіць на Божым сходзе, *
сярод багоў здзяйсняе суд.

Дакуль будзеце судзіць несправядліва *
і падтрымліваць беззаконных.

Рассудзіце беднага і сірату, *
апраўдайце прыгнечанага і ўбогага.

Вызваляйце беднага і ўбогага, *
вырывайце з рук бязбожных.

Яны не ведаюць і не разумеюць, †
ходзяць у цемры; *
пахіснуліся ўсе падмуркі зямлі.

Я сказаў: «Вы – багі, *
і ўсе вы – сыны Найвышэйшага».

Але вы памрэце, як людзі, *
паўпадаеце, як кожны з вяльможаў.

Паўстань, о Божа, каб судзіць зямлю, *
бо Твая спадчына – усе народы.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

2 ант. Адзін ёсць Заканадаўца і Суддзя, * а ты хто такі, каб судзіць бліжняга.

3 ант. Я клікаў, * і Пан пачуў мяне.

Псальм 120 (119)
Туга па спакоі

Ва ўціску будзьце цярплівыя, у малітве – трывалыя (Рым 12, 12)

Да Пана ўсклікаў я ў сваёй нядолі, *
і Ён пачуў мяне.

Пане, уратуй маё жыццё †
ад ілжывых вуснаў, *
ад падступнага языка.

Што дасць табе і што дадасць табе *
падступны язык?

Вострыя стрэлы ваяра, *
з ядлоўцу гарачыя вуглі.

Гора мне, што я знаходжуся ў Мэшэх, *
што жыву ў шатрах Кедара!

Занадта доўга мая душа была з тымі, *
хто ненавідзіць спакой.

Я – міралюбны, *
а толькі прамоўлю, яны – за вайну.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

3 ант. Я клікаў, * і Пан пачуў мяне.

Кароткае чытанне Ер 7, 2b. 4-5a. 7a
Cлухайце слова Пана вы, якія ўваходзіце праз гэтыя брамы, каб пакланіцца Пану. Не верце падманлівым словам, кажучы: Святыня Пана, святыня Пана, святыня Пана. Бо калі вы сапраўды паправіце шляхі вашыя і ўчынкі вашыя; калі будзеце судзіць справядліва чалавека і яго бліжняга, тады Я дазволю вам жыць на гэтым месцы.

К. Уваходзьце ў брамы Пана з падзякай.
Н. І ў панадворкі Яго – з хваласпевам.

МАЛІТВА

Усемагутны Божа, Ты з нас, як з жывых i выбраных камянёў, рыхтуеш вечную святыню Тваёй велiчы, адары шчодра свой Касцёл Тваёю ласкаю, каб верны Табе народ станавіўся святыняю нябеснага Ерузалема. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.


Нешпары

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

О, Ерузалем шчаслівы,
Ты «Спакоем» быў названы.
З камянёў жывых навекі
Ў небе збудаваны
І акружаны заўсёды
Хорамі анёлаў.

Новы горад як нявеста
Пад вянец прыходзіць,
Каб у чыстасці злучыцца
З Жаніхом Спрадвечным.
Вуліцы твае і сцены
Золатам прыбраны.

Брамы ззяюць бляскам перлаў
І для ўсіх адкрыты.
Хто знявагі усе зносіць
За імя Хрыстова,
Той за гэта атрымае
Вечнае збаўленне.

Боскі Майстар укладае
Камяні прыгожа:
Кожны мае сваё мейсца
У святой будове, –
Так з’яднаныя ўсе разам
Пратрываюць вечна.

Слава, гонар і пашана
Няхай будзе вечна,
І Айцу, і Сыну разам
З Духам Суцяшэння
За нязмерныя даброты
Вечнага збаўлення. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Пан асвяціў жыллё сваё. * Бог пасярод яго, і ён не пахіснецца.

Псальм 46 (45)

Бог – наша прыстанішча і сіла, *
надзейная дапамога ў нядолі.

Таму не будзем баяцца, †
калі б нават затрэслася зямля *
і горы ўпалі ў сярэдзіну мора.

Няхай шумяць і бурляць яго воды, *
а горы дрыжаць ад яго хвалявання.

Патокі рачныя весяляць горад Божы, *
святое жыллё Найвышэйшага.

Бог пасярод яго, і ён не пахіснецца, *
Бог дапаможа яму, калі прыйдзе світанак.

Зашумелі народы, усхваляваліся каралеўствы, *
Ягоны голас загучаў – і растапілася зямля.

Пан Магуццяў з намі, *
цвярдыня наша – Бог Якуба.

Прыйдзіце і ўбачце справы Пана, *
якія ўчыніў Ён на зямлі.

Ён спыняе войны да краю зямлі, †
ламае лук і знішчае зброю, *
паліць у агні калясніцы.

Спыніцеся і ведайце, што Я Бог, *
узнесены паміж народаў і ўзнесены на зямлі.

Пан Магуццяў з намі, *
цвярдыня наша – Бог Якуба.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Пан асвяціў жыллё сваё. * Бог пасярод яго, і ён не пахіснецца.

2 ант. З радасцю пойдзем * у дом Пана.

Псальм 122 (121)

Узрадаваўся я, калі мне сказалі: *
«Пойдзем у дом Пана».

Вось стаяць нашыя ногі *
ў брамах тваіх, Ерузалем.

Ерузалем пабудаваны як горад, *
дзе ўсё злучана ў адно.

Туды ўзыходзяць пакаленні, пакаленні Пана, *
каб, паводле сведчання Ізраэля, праслаўляць імя Пана.

Там стаяць судовыя троны, *
троны дома Давіда.

Прасіце спакою для Ерузалема: *
«Няхай спакой маюць тыя, хто любіць Цябе.

Няхай будзе спакой у мурах Тваіх, *
дабрабыт у палацах Тваіх!»

Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх *
скажу я: «Спакой табе!»

Дзеля дома Пана, Бога нашага, *
буду жадаць дабра табе.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

2 ант. З радасцю пойдзем * у дом Пана.

3 ант. Узносьце хвалу нашаму Богу, * усе Ягоныя святыя.

Песня (пар. Ап 19, 1-2. 5-7)

Аллелюя.
Збаўленне і слава, і моц Богу нашаму, *
(Н. Аллелюя.)
бо праўдзівыя і справядлівыя прысуды Ягоныя.
Н. Аллелюя (аллелюя).

Аллелюя.
Узносьце хвалу нашаму Богу, усе Ягоныя слугі *
(Н. Аллелюя.)
і тыя, хто Яго баіцца, малыя і вялікія!
Н. Аллелюя (аллелюя).

Аллелюя.
Бо запанаваў Пан Бог наш усемагутны. *
(Н. Аллелюя.)
Будзем весяліцца і радавацца, і праслаўляць Яго.
Н. Аллелюя (аллелюя).

Аллелюя.
Бо настала вяселле Баранка, *
(Н. Аллелюя.)
і падрыхтавалася жонка Ягоная.
Н. Аллелюя (аллелюя).

Аллелюя.
Хвала Айцу і Сыну, *
(Н. Аллелюя.)
і Духу Святому.
Н. Аллелюя (аллелюя).

Аллелюя.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
(Н. Аллелюя.)
і на векі вечныя. Амэн.
Н. Аллелюя (аллелюя).

3 ант. Узносьце хвалу нашаму Богу, * усе Ягоныя святыя.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ Ап 21, 1а. 2-3. 22. 27
Убачыў я святы горад, новы Ерузалем, які сыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны, быццам нявеста, прыбраная для свайго жаніха. І пачуў я гучны голас з трона, які казаў: Вось скінія Бога з людзьмі, які будзе жыць з імі; яны будуць Ягоным народам, а Ён будзе Богам з імі. А святыні ў ім я не бачыў, бо святыня ягоная – гэта Пан Бог усемагутны і Баранак. І не ўвойдзе туды нішто нячыстае і той, хто чыніць агіду і падман, але толькі тыя, хто запісаны ў кнізе жыцця Баранка.

КАРОТКІ РЭСПАНСОРЫЙ
К. Шчаслівыя тыя, хто жыве * ў доме Тваім, Пане.
Н. Шчаслівыя тыя, хто жыве * ў доме Тваім, Пане.
К. Яны вечна будуць Цябе славіць.
Н. У доме Тваім, Пане.
К. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Н. Шчаслівыя тыя, хто жыве * ў доме Тваім, Пане.

ПЕСНЯ З ЕВАНГЕЛЛЯ

Ант. да песні Марыі: Пан асвяціў свой шацёр. * Гэта дом Божы, над якім заклікаецца імя Яго / і пра які напісана: / Маё імя будзе там, – / кажа Пан.

Песня Марыі (Лк 1, 46-55)
Радасць душы ў Пану

Велічае душа мая Пана, *
і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу,

бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі. *
І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.

Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, *
а імя Яго святое.

І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне *
над тымі, хто Яго баіцца.

Паказаў моц сваёй правіцы, *
рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.

Скінуў магутных з трону *
і ўзвысіў пакорных.

Дабром галодных насыціў, *
а багатых ні з чым адправіў.

Прыняў свайго слугу Ізраэля, *
памятаючы пра сваю міласэрнасць,

як абяцаў бацькам нашым - *
Абрагаму і яго патомству навекі.

Хвала Айцу і Сыну, *
І Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. да песні Марыі: Пан асвяціў свой шацёр. * Гэта дом Божы, над якім заклікаецца імя Яго / і пра які напісана: / Маё імя будзе там, – / кажа Пан.

ПРОСЬБЫ

Пакорна просім нашага Збаўцу, які аддаў сваё жыццё, каб сабраць раскіданых дзяцей Божых у адно:
Памятай, Пане, пра свой Касцёл.

Пане Езу, Ты пабудаваў свой дом на скале,
– умацоўвай веру і надзею свайго Касцёла.

Пане Езу, з Твайго боку выцяклі кроў і вада,
– аднаўляй свой Касцёл сакрамэнтамі новага і вечнага запавету.

Пане Езу, Ты прысутнічаеш сярод тых, хто збіраецца ў імя Тваё,
– выслухай згодную малітву свайго Касцёла.

Пане Езу, разам з Айцом Ты пасяляешся ў тых, хто Цябе любіць,
– удасканальвай свой Касцёл у Божай любові.

Пане Езу, Ты не адкідаеш таго, хто да Цябе прыходзіць,
– увядзі ўсіх памерлых у дом свайго Айца.

Ойча наш.

МАЛІТВА

Усемагутны Божа, Ты з нас, як з жывых i выбраных камянёў, рыхтуеш вечную святыню Тваёй велiчы, адары шчодра свой Касцёл Тваёю ласкаю, каб верны Табе народ станавіўся святыняю нябеснага Ерузалема. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

Потым, калі прысутнічае святар або дыякан, ён рассылае народ, кажучы:

Пан з вамі.
Н. І з духам тваім.
Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы.
Н. Амэн.

Калі адбываецца рассыланне народу, дадаецца заклік:

Ідзіце ў супакоі Хрыста.
Н. Дзякуем Пану Богу.

Калі святар або дыякан адсутнічаюць ці калі Гадзіна чытаецца індывідуальна, то яна завяршаецца наступным чынам:

Няхай Пан благаславіць нас, абароніць ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага.
Н. Амэн.


КАМПЛЕТА

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

Пасля гэтага пажадана зрабіць рахунак сумлення.

ГІМН

Цябе, Стварыцель сусвету,
Калі наступае змярканне,
З надзеяй ласкава просім:
Абараняй нас ад злога.

Напоўні сабой нашы сэрцы,
Няхай Цябе ноччу адчуюць.
Калі ж іх світанне абудзіць,
Няхай Цябе славяць у песні.

Хай цела адчуе бадзёрасць,
І дух хай абновіць натхненне.
А цемру начную асветліць
Твая незнішчальная яснасць.

Дай гэта нам, Ойча найлепшы,
Праз Езуса, нашага Пана,
Які валадарыць з Табою
І з Духам цяпер і навекі. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

Ант. Пане Божа, * Ты шматміласцівы і доўгацярплівы.

Псальм 86 (85)
Малітва беднага ў нядолі

Благаслаўлёны Бог, які суцяшае нас ва ўсякім смутку нашым (2 Кар 1, 3. 4)

Cхілі, Пане, сваё вуха і выслухай мяне, *
бо я бедны і ўбогі.

Захавай маю душу, бо я пабожны, †
збаў, мой Божа, Твайго слугу, *
які на Цябе спадзяецца.

Змілуйся нада мною, Пане, *
бо ўвесь дзень Цябе я клічу.

Узрадуй душу слугі Твайго, *
бо да Цябе, Пане, я ўзношу сваю душу.

Бо Ты, Пане, добры і выбачлівы, *
шматміласцівы да ўсіх, хто Цябе заклікае.

Пачуй, Пане, малітву маю, *
прыслухайся да голасу майго малення.

У дзень маёй нядолі я паклічу Цябе, *
бо Ты мне адкажаш.

Сярод багоў няма падобных да Цябе, Пане; *
няма нічога такога, як Твае справы.

Усе народы, створаныя Табою, †
прыйдуць і паклоняцца перад Тваім абліччам, Пане, *
і будуць праслаўляць імя Тваё.

Бо Ты вялікі і чыніш цуды, *
Ты – Бог, Ты адзіны.

Навучы мяне, Пане, шляху Твайму, †
каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; *
умацуй сэрца маё ў боязі перад іменем Тваім.

І буду ўсім сэрцам сваім †
славіць Цябе, Пане Божа мой, *
імя Тваё буду праслаўляць вечна.

Бо вялікая нада мною Твая міласэрнасць, *
Ты вызваліў душу маю з бяздоння адхлані.

Божа, узбунтаваліся супраць мяне ганарлівыя, †
і зграя пераследнікаў шукае майго жыцця, *
і не зважаюць яны на Цябе.

Але Ты, Пане, Бог міласэрны і ласкавы, *
шматміласцівы, доўгацярплівы і верны.

Паглядзі на мяне і змілуйся нада мною. †
Дай сілу Тваю слугу Твайму, *
уратуй сына сваёй слугі.

Пакажы на мне знак Тваёй дабрыні, *
каб убачылі гэта і тыя, што мяне ненавідзяць,

каб асаромеліся, *
бо Ты, Пане, дапамог мне і суцешыў мяне.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Пане Божа, * Ты шматміласцівы і доўгацярплівы.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ 1 Тэс 5, 9-10
Бог прызначыў нас для атрымання збаўлення праз нашага Пана Езуса Хрыста, які памёр за нас, каб мы, жывыя ці мёртвыя, жылі разам з Ім.

КАРОТКI РЭСПАНСОРЫЙ

К. У рукі Твае, Пане, * аддаю я дух мой.
Н. У рукі Твае, Пане, * аддаю я дух мой.
К. Ты нас адкупіў, Пане Божа верны.
Н. Аддаю я дух мой.
К. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Н. У рукі Твае, Пане, * аддаю я дух мой.

ПЕСНЯ З ЕВАНГЕЛЛЯ

Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * сцеражы падчас сну, / каб мы чувалі з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.

Песня Сімяона (Лк 2, 29-32)
Хрыстус – святло народаў і хвала Ізраэля

Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, *
паводле слова Твайго, у спакоі;

бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, *
якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў, 

святло для асвятлення язычнікаў *
і хвалу народу Твайго Ізраэля.

Хвала Айцу і Сыну, *
І Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * сцеражы падчас сну, / каб мы чувалі з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.

МАЛІТВА

Пане, дай нам збаўчы спакой і ўчыні, каб зерне нашай сённяшняй працы дало плён у вечнасці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Потым, нават тады, калі Камплета чытаецца індывідуальна, прамаўляецца благаслаўленне:

Ноч спакойную і смерць шчаслівую няхай дасць нам Бог усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы.
Н. Амэн.

АНТЫФОНЫ НА ЗАКАНЧЭННЕ ДА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ

Дзева, Маці Адкупіцеля,
брама раю нябеснага,
зорка мора й ратунак
для чалавека грэшнага.
Падтрымай люд знясілены,
што імкнецца да святасці,
Ты, што чынам дзівосным
нарадзіла Збавіцеля,
свайго святога Стварыцеля.
Прывітана анёлам, усесвятая Марыя,
барані нас ад грэху і за нас заступіся.

Або:

Вітай, неба Уладарка,
Вітай, Панна анёлаў,
Вітай, Ружа і Брама;
Яснасць свету дала Ты.
Цешся, Панна хвалебная,
Па­над усё прыгажэйшая,
Вітай, Маці нябесная;
Заступіся за нас Ты.

Або:

Вітай, Каралева,
Маці міласэрнасці,
жыццё, асалода і надзея наша, вітай!
Да Цябе звяртаемся мы, выгнаннікі, дзеці Евы.
Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і плачучы
ў гэтай слёз даліне.
Дык звярні на нас, Заступніца наша,
Твае міласэрныя вочы.
І Езуса, благаславёны плод улоння Твайго,
з’яві нам пасля выгнання гэтага.
О ласкавая, о літасцівая,
о салодкая Панна Марыя.

Або:

Тваёй абароне аддаемся,
Святая Багародзіца,
У нашых патрэбах
Не пагарджай маленнем нашым.
І ад усялякай злой прыгоды
Выбаўляй нас заўсёды,
Панна хвалебная і благаслаўлёная.
О пані наша, Апякунка наша,
Суцяшальніца наша, Ты Заступніца наша,
З Сынам сваім нас паяднай,
Сыну свайму нас даручай,
Сыну свайму с аддавай.










© Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 
Мінск, 2012 - 2024


Выкарыстанне тэкстаў Літургіі гадзінаў
з мэтаю выдання і перавыдання забаронена


Зваротная сувязь: liturgiaminsk@gmail.com