Літургія гадзінаў


Заклік
Гадзіна чытанняў
Ютрань
Малітва перад поўднем
Малітва апоўдні
Малітва пасля поўдня
Нешпары
Камплета

ЛІТУРГІЯ ГАДЗІНАЎ

ПАВОДЛЕ РЫМСКАГА АБРАДУ

I


Субота - 13 снежня 2025
СВ. ЛЮЦЫІ, ПАННЫ І МУЧАНІЦЫ
Успамін

Памерла хутчэй за ўсё ў Сіракузах падчас пераследу пры Дыяклецыяне. Са старажытных часоў яе культ пашырыўся амаль ва ўсім Касцёле, а яе імя было ўведзенае ў Рымскі канон.



ЗАКЛІК

Заклік з’яўляецца пачаткам штодзённай літургічнай малітвы. Ён папярэднічае Гадзіне чытанняў або Ютрані, у залежнасці ад таго, якая з гэтых літургічных гадзінаў распачынае малітву дня.

К. Пане, адкрый мае вусны.
Н. І вусны мае будуць абвяшчаць Тваю хвалу.

Ант. Хадземце, паклонімся Пану, / які прыйдзе валадарыць.

Псальм 100 (99)
Радасць тых, хто ўваходзіць у святыню

Пан хоча, каб адкупленыя спявалі песню перамогі (св. Атаназій) 

Усклікай Пану, уся зямля. *
З радасцю служыце Пану.

Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.

Ант. Хадземце, паклонімся Пану, / які прыйдзе валадарыць.

Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.

Мы – Яго народ *
і авечкі Ягонай пашы.

Ант. Хадземце, паклонімся Пану, / які прыйдзе валадарыць.

Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з гімнам хвалы, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.

Бо Пан ёсць добры, †
навекі Ягоная міласэрнасць, *
і вернасць Яго з пакалення ў пакаленне.

Ант. Хадземце, паклонімся Пану, / які прыйдзе валадарыць.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Хадземце, паклонімся Пану, / які прыйдзе валадарыць.


ГАДЗІНА ЧЫТАННЯЎ

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

Пададзенае вышэй прапускаецца, калі гэтая Гадзіна чытаецца непасрэдна пасля Закліку.

ГІМН

Слова з неба нам паслана,
Бляск, што ад Айца сыходзіць.
Нарадзіўся Ты, о Хрыстэ,
Каб свет выбавіць ад згубы.

Асвятлі нашыя сэрцы,
Запалі Тваёй любоўю,
Каб, ачышчаныя з грэху,
З радасцю Цябе хвалілі.

А калі судзіць нас прыйдзеш
І адкрыць учынкі сэрца,
Грэшнікаў за зло асудзіш,
Справядлівых ўзнагародзіш.

Не карай нас вечнай смерцю,
Хоць мы вельмі саграшылі,
Але цешыцца дазволь нам
Вечнай радасцю ў нябёсах.

Табе, Хрыстэ наймілейшы,
Валадар усіх стварэнняў,
Разам і з Айцом, і з Духам,
Няхай вечна будзе слава. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Памятай пра нас, Пане, * наведай нас у Тваім збаўленні.

Псальм 106 (105)
Дабрыня Пана і нявернасць народу

Гэта напісана дзеля павучэння нам, якім выпала жыць у канцы вякоў (1 Кар 10, 11)

І (1-18)

Хваліце Пана, бо Ён добры, *
бо навекі міласэрнасць Ягоная.

Хто раскажа пра магутнасць Пана, *
абвесціць усю хвалу Ягоную?

Шчаслівыя, хто захоўвае права *
і заўсёды чыніць справядлівасць.

Памятай пра нас, Пане, *
у прыхільнасці да свайго народу.

Наведай нас у Тваім збаўленні, *
каб мы ўбачылі шчасце Тваіх выбраных,

каб цешыліся радасцю Твайго народу, *
каб хваліліся Тваёй спадчынай.

Мы зграшылі, як і нашыя бацькі, *
паступалі несправядліва і чынілі беззаконне.

Бацькі нашыя ў Егіпце *
не зразумелі Тваіх цудаў,

не памяталі пра вялікую міласэрнасць Тваю, *
але бунтаваліся на моры, на Чырвоным моры.

І Ён уратаваў іх дзеля імя свайго, *
каб паказаць сваю магутнасць.

Ён прыгразіў Чырвонаму мору, – і яно высахла, *
і павёў іх праз бездань, як па пустыні.

І ўратаваў іх ад рукі ненавісніка, *
і вызваліў іх з рукі ворага.

Вада накрыла іх прыгнятальнікаў, *
ніводнага не засталося.

І паверылі Ягоным словам, *
і заспявалі Яму песню хвалы.

Хутка забыліся пра Ягоныя чыны, *
не чакалі Яго парадаў.

Загарэліся ў пустыні пажаданнем *
і выпрабоўвалі на бязлюддзі Бога.

Ён задаволіў іх жаданні, *
але наслаў спусташэнне на іх.

Зайздросцілі Майсею ў лагеры *
і Аарону, святому Пана.

Адкрылася зямля і паглынула Датана, *
і закрыла прыхільнікаў Абірама.

І ўзняўся агонь на іх сходзе, *
і полымя паглынула грэшнікаў.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Памятай пра нас, Пане, * наведай нас у Тваім збаўленні.

2 ант. Сцеражыся, каб не забыць * пра запавет з Панам, тваім Богам.

ІІ (19-33)

Зрабілі цяля пад Гарэбам *
і пакланяліся адлітаму ідалу.

І замянілі сваю славу *
на выяву быка, які есць траву.

Забыліся пра Бога, свайго Збаўцу, *
які вялікія цуды ўчыніў у Егіпце,

дзіўныя справы ў зямлі Хама, *
грозныя рэчы каля Чырвонага мора.

І сказаў, што знішчыць іх, *
але Майсей, Яго выбраны,

стаў перад Ім у расколіне, *
каб адхіліць Ягоны гнеў, каб іх не знішчыў.

І пагардзілі яны жаданай зямлёй, *
і не верылі Яго слову.

Наракалі ў сваіх шатрах *
і не слухаліся голасу Пана.

Ён падняў сваю руку на іх, *
каб паваліць іх у пустыні,

каб іх нашчадкаў раскідаць між народаў, *
каб рассеяць іх па землях.

Яны далучыліся да Бааль-Пэора *
і спажывалі ахвяры, прынесеныя нежывым багам.

Раздражнялі Яго сваімі ўчынкамі, *
і звалілася на іх пошасць.

Але паўстаў Пінхас і рассудзіў, *
і пошасць спынілася.

Залічылася яму гэта як справядлівасць *
з пакалення ў пакаленне аж навекі.

Раздражнялі Яго зноў каля водаў Мэрыбы, *
і з­за іх няшчасце напаткала Майсея,

бо яны засмуцілі ягонага духа, *
і ён безразважна сказаў сваімі вуснамі.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

2 ант. Сцеражыся, каб не забыць * пра запавет з Панам, тваім Богам.

3 ант. Уратуй нас, Пане, * і збяры з народаў.

ІІІ (34-48)

Не вынішчылі народаў, *
пра якія сказаў ім Пан,

але змяшаліся з язычнікамі *
і навучыліся іхнім учынкам.

Служылі ідалам іхнім, *
якія сталі для іх пасткаю.

І сыноў сваіх, і дачок *
прыносілі ў ахвяру злым духам.

Пралілі нявінную кроў, *
кроў сваіх сыноў і дачок сваіх,

якіх прынеслі ў ахвяру ханаанскім ідалам, *
і зямля апаганілася крывёю.

Яны зганьбілі сябе сваімі справамі *
і чынілі распусту сваімі ўчынкамі.

І гнеў Пана запалаў на Яго народ, *
ажно агіднай стала Яму спадчына Яго.

І Ён выдаў іх у рукі язычнікаў, *
і запанавалі над імі іх ненавіснікі.

Прыгняталі іх ворагі іхнія, *
і яны скарыліся пад іхняй рукой.

Шмат разоў Ён іх вызваляў, †
а яны былі ўпартыя ў сваіх намерах. *
Яны былі прыніжаныя за свае беззаконні.

Але Ён убачыў іхні ўціск, *
калі пачуў іх ускліканні.

Успомніў пра запавет свой з імі *
і пашкадаваў іх у сваёй вялікай міласэрнасці.

І абудзіў літасць да іх ва ўсіх, *
хто вёў іх у палон.

Уратуй нас, Пане Божа наш, *
і збяры з народаў,

каб мы праслаўлялі Тваё святое імя *
і ганарыліся Тваёй славай.

Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля, †
спрадвеку і навекі. *
А ўвесь народ няхай скажа: «Амэн».

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

3 ант. Уратуй нас, Пане, * і збяры з народаў.

К. Пан абвяшчае сваё слова Якубу.
Н. Справядлівасць і прысуды свае – Ізраэлю.

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Кніга прарока Ісаі 29, 1-8

Суд Божы ў Ерузалеме

Ах, Арыэль, Арыэль, горад, дзе Давід разбіваў лагер! Дадавайце год да года, няхай святы ідуць па чарзе. Пасля Я буду прыгнятаць Арыэль, і настане смутак за смуткам, і ён стане для мяне як Божае вогнішча. Разаб’ю вакол цябе лагер і акружу цябе вартаю, і ўзвяду супраць цябе цвярдыню аблогі тваёй.

Тады, прыніжаны, ты загаворыш, з зямлі і з пылу данясецца твой прыглушаны шэпт; твой голас будзе падымацца ад зямлі, як голас здані; твая гаворка будзе піскам сярод пылу. Мноства ворагаў тваіх стане быццам дробны пыл, і мноства прыгнятальнікаў тваіх – нібы мякіна на ветры.

Раптоўна, нечакана Пан Магуццяў пакарае цябе навальніцай, землятрусам і вялікім гулам, бураю, віхурай і паглынаючым полымем агню. І мноства народаў, якія змагаліся супраць Арыэля, а таксама ўсе, хто ваяваў супраць яго, і цвярдыні яго, і хто прыгнятаў яго – будуць здавацца сном і начным бачаннем.

Як галоднаму сніцца, што есць, але прачынаецца ён з пустым страўнікам, ці як сасмягламу сніцца, што п’е, але прачынаецца ён са смагай, так будзе з мноствам усіх народаў, якія ішлі на бітву супраць гары Сіён.

РЭСПАНСОРЫЙ Іс 54, 4; 29, 7
Н. Не бойся, Ерузалем, бо ўжо не будзеш саромецца, * калі цябе наведае Пан Магуццяў.
К. Знікне, як дробны пыл, * мноства ўсіх народаў, што змагаліся супраць цябе.
Н. Калі цябе наведае Пан Магуццяў.

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ
Кніга «Пра дзявоцтва» св. Амброзія, біскупа

(Cap. 12, 68. 74-75; 13, 77-78: PL 16
[edit. 1845], 281. 283. 285-286)
Бляскам розуму асвятляеш прыгажосць свайго цела

Ты адзіная з народу, адзіная з люду, сапраўды ты адзіная між дзеваў, якая бляскам розуму асвятляеш прыгажосць свайго цела. Праз гэта ты яшчэ бліжэй прыпадабняешся да Касцёла. Калі ты ўначы знаходзішся на сваім ложы, заўсёды разважай пра Хрыста і ў кожны момант чакай Ягонага прыйсця.

Такою Хрыстус цябе пажадаў, такою Ён вы¬браў цябе. Так, Ён уваходзіць праз расчыненыя дзверы, бо не можа падмануць той, хто паабяцаў прыйсці. Дык абдымі таго, каго шукала; падступіся да Яго, і прасвятлішся; трымайся Яго і прасі не адыходзіць хутка, упрошвай застацца. Слова Божае жывое, будучы абыякавым, яго не схопіш і, будучы нядбайным, не затрымаеш. Няхай твая душа падпарадкуецца Ягонаму слову, няхай нястомна ідзе па слядах нябеснага вучэння, бо яно можа хутка мінуць.

Зрэшты, што гаворыць абранніца? «Я шукала яго і не знайшла; я клікала яго, а ён не адказаў мне» (пар. Пп 5, 6). Не думай, што ты, якая клікала, прасіла і расчыняла, перастала падабацца, а Ён адышоў. Ён часта нас выпрабоўвае. Дарэчы, што Ён адказаў у Евангеллі натоўпу, які прасіў Яго не адыходзіць? «І іншым гарадам Мне трэба абвяшчаць Добрую Навіну, бо Я для гэтага і пасланы» (пар. Лк 4, 43). Калі нават табе здаецца, што Ён адышоў, выйдзі і шукай Яго зноў.

А хто ж іншы, як не святы Касцёл, павінен навучыць цябе, якім чынам затрымаць Хрыста? Больш за тое, ён ужо навучыў цябе, калі Ты разумееш тое, што чытаеш: «І ледзьве адышла ад іх, я знайшла таго, каго мая душа кахае. Я схапіла яго і не адпушчу».

Дык чым жа затрымаць Хрыста? Яго затрымаеш і прывяжаш не путамі несправядлівасці, не вузламі вяровак, але повяззю любові, вузамі розуму і духоўным пачуццём.

Калі і ты хочаш утрымаць Хрыста, шукай Яго і не бойся караў; бо часта сярод пакаранняў, у руках пераследнікаў можна лягчэй знайсці Хрыста.

«І ледзьве адышла ад іх». Бо праз кароткі час і момант, як пройдзеш праз рукі пераследнікаў і не падпарадкуешся ўладам гэтага свету, Хрыстус выйдзе табе насустрач, каб больш не выпрабоўваць цябе.

Тая, хто так шукае Хрыста і знаходзіць Яго, можа сказаць: «Я схапіла яго і не адпушчу, пакуль не прывяду ў дом маёй маці і ў пакой той, якая мяне нарадзіла» (пар. Пп 3, 4). Чым жа ёсць дом тваёй маці і яе пакой, як не таемнай глыбінёю тваёй натуры?

Захоўвай гэты дом, трымай у чысціні пакоі гэтага дому. А калі дом будзе беззаганны, узнясецца духоўны дом як каралеўскае святарства, пабудаваны на краевугольным камені, і Дух Святы паселіцца ў ім.

Тая, хто так шукае Хрыста і так просіць Хрыста, не будзе пакінутая Ім. Больш за тое, Ён будзе часта наведваць яе, бо Ён з намі да сканчэння свету.

РЭСПАНСОРЫЙ
Н. У мучаніцтве Пан адарыў цябе моцай. Ты праславілася ў Бога і ў людзей: перад уладаром прамаўляла мудра, * і Пан усіх палюбіў яе.
К. Гэта дзева, якая падрыхтавала прыемнае Па­ну жыллё ў сваім сэрцы.
Н. І Пан усіх палюбіў яе.

МАЛІТВА

Міласэрны Божа, праз магутнае заступніцтва святой панны і мучаніцы Люцыі напоўні нас Тваім святлом і радасцю, учыні, каб мы па яе прыкладу жылі на зямлі як дзеці святла, а ў небе разам з ёю мелі ўдзел у Тваёй славе. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

Потым, прынамсі пры супольнай цэлебрацыі, дадаецца акламацыя:

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.


ЮТРАНЬ

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

Пададзенае вышэй прапускаецца, калі гэтая Гадзіна чытаецца непасрэдна пасля Закліку.

ГІМН

Вось гучыць магутны голас,
Цемру ночы разганяе.
Сон падманлiвы праходзiць –
Езус Хрыстус з неба ззяе.

Розум, зранены грахамі,
Абуджаецца здранцвелы.
Зорка новая заззяла,
Каб направiць усе шкоды.

Вось Баранак нам пасланы,
Каб нас вызваліць ад грэху.
Божа, змілуйся над намі.
Просім мы Цябе пакорна.

Калі Хрыстус зноў заззяе,
Свет ахопіць страх вялікі.
Хай за зло нас не карае,
А ласкава абаронiць.

Хай Айцу хвала й пашана,
Богу Сыну – перамога,
І Святому Духу слава
Няхай будзе вечна. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Раніцай мы абвяшчаем Тваю міласэрнасць, Пане, * і вернасць Тваю ўначы.

Псальм 92 (91)
Хвала Богу Стварыцелю

Гэты псальм аддае хвалу за справы Адзінароднага (св. Атаназій)

Добра ёсць дзякаваць Пану *
і праслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы,

раніцаю абвяшчаць Тваю міласэрнасць *
і вернасць Тваю ўначы.

На дзесяціструннай арфе і на ліры, *
пад гранне гусляў.

Бо Ты ўсцешыў мяне, Пане, учынкамі сваімі, *
я радуюся справам Тваіх рук.

Якія ж вялікія Твае справы, Пане, *
Твае думкі вельмі глыбокія.

Неразумны чалавек не спазнае, *
а неразважлівы не зразумее гэтага.

Хоць грэшнікі разрастаюцца, быццам трава, *
і ўсе, хто чыніць беззаконне, квітнеюць,

усё роўна знікнуць назаўсёды. *
Ты ж, Пане, узвышаны навекі.

Бо вось ворагі Твае, Пане, †
бо вось ворагі Твае загінуць, *
і ўсе рассеюцца, хто чыніць беззаконне.

А мой рог Ты ўзносіш, як у аднарога, *
і я намашчаны свежым алеем.

Мае вочы бачаць тых, хто мяне падсцерагае, †
мае вушы чуюць злачынцаў, *
што паўставалі супраць мяне.

Справядлівы заквітнее, як пальма, *
вырасце, быццам кедр на Лібане.

Пасаджаныя ў доме Пана, *
яны заквітнеюць на дзядзінцах нашага Бога.

Нават у старасці яны будуць пладавітыя, *
сакавітыя і свежыя,

каб абвяшчаць, што справядлівы Пан, *
цвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Раніцай мы абвяшчаем Тваю міласэрнасць, Пане, * і вернасць Тваю ўначы.

2 ант. Прызнайце веліч * нашага Бога.

Песня (Дрг 32, 1-12)
Дабрадзействы Бога для народу

Колькі разоў Я хацеў сабраць тваіх дзяцей, Ерузалем, як птушка, што збірае птушанят пад сваімі крыламі (Мц 23, 37)

Паслухайце, нябёсы, што я скажу, *
няхай зямля пачуе словы маіх вуснаў.

Няхай вучэнне маё пральецца, як дождж, *
няхай мая мова ляжа, як раса,

як кроплі дажджу на маладую траву, *
як лёгкі дождж на маладую зеляніну.

Паколькі буду абвяшчаць імя Пана, *
прызнайце веліч нашага Бога.

Ён скала, дасканалыя справы Яго, *
і справядлівыя ўсе Яго шляхі.

Ён Бог верны і нязменлівы, *
справядлівы і праведны.

Зграшылі супраць Яго, †
яны не Ягоныя дзеці, але іх выраджэнне, *
падступнае і сапсаванае пакаленне.

Гэтым вы адплачваеце Пану, *
неразважлівы і нямудры народ?

Ці ж не Ён Айцец твой, *
які набыў цябе, стварыў і падтрымаў?

Успомні пра даўнія дні, *
разважай пра гады многіх пакаленняў.

Спытайся ў бацькі свайго, ён табе абвесціць, *
у старэйшых сваіх, і яны табе раскажуць.

Калі Найвышэйшы раздаваў спадчыну народам, *
калі дзяліў сыноў чалавечых,

Ён устанавіў межы народаў *
паводле ліку сыноў Ізраэля.

Бо частка Пана – народ Ягоны, *
Якуб – прызначэнне Ягонай спадчыны.

Пан знайшоў яго ў пустыннай зямлі, *
у апустошаным дзікім стэпе.

Ён абараняў яго і клапаціўся аб ім, *
ахоўваў, быццам зрэнку свайго вока.

Як арол, які абуджае сваё гняздо, *
лётае над птушанятамі сваімі,

распасцірае крылы свае, *
бярэ іх і носіць на сваіх пер’ях,

Так Пан сам вёў яго, *
і не было з ім чужога бога.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

2 ант. Прызнайце веліч * нашага Бога.

3 ант. Якое велічнае імя Тваё, Пане, * па ўсёй зямлі.

Псальм 8
Веліч Пана і годнасць чалавека

І ўсё пакарыў пад ногі Ягоныя, і паставіў Яго па-над усім галавою Касцёла (Эф 1, 22)

О Пане, Божа наш, *
якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі.

Веліч Твая *
ўзносіцца па-над нябёсамі.

З вуснаў дзяцей і немаўлят Ты ўчыніў хвалу †
насуперак ворагам сваім, *
каб зрабіць нямым непрыяцеля і мсціўцу.

Калі я бачу Твае нябёсы, справу пальцаў Тваіх, *
месяц і зоркі, якія Ты ўмацаваў, думаю,

чым ёсць чалавек, што Ты пра яго памятаеш, *
і сын чалавечы, што Ты ўзгадваеш пра яго?

Ты ўчыніў яго мала меншым ад анёлаў, *
славаю і веліччу ўвянчаў яго.

Паставіў яго валадаром над справай рук Тваіх, *
усё паклаў яму пад ногі.

Авечак і жывёлу ўсялякую, *
і звяроў дзікіх,

птушак нябесных і рыбу марскую, *
і ўсё, што ходзіць сцежкамі марскімі.

Пане, Божа наш, *
якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

3 ант. Якое велічнае імя Тваё, Пане, * па ўсёй зямлі.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ Іс 11, 1-3а
Выйдзе парастак з пня Есэевага, і атожылак з кораня ягонага прынясе плод; і спачне на ім Дух Пана, дух мудрасці і разумення, дух парады і моцы, дух пазнання і боязі Пана.

КАРОТКІ РЭСПАНСОРЫЙ
К. Над табою, Ерузалем, * узыдзе Пан.
Н. Над табою, Ерузалем, * узыдзе Пан.
К. І слава Яго будзе бачна ў табе.
Н. Узыдзе Пан.
К. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Н. Над табою, Ерузалем, * узыдзе Пан.

ПЕСНЯ З ЕВАНГЕЛЛЯ

Ант. да песні Захарыі: Гэта зрабіла я, пакорная слуга, * усё прынесла ў ахвяру Богу жывому, / а паколькі ўжо не засталося нічога, / ахвярую сябе.

Песня Захарыі (Лк 1, 68-79)
Месія і Яго папярэднік

Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля, *
бо наведаў і адкупіў народ свой,

і ўзняў моц збаўлення для нас *
у доме Давіда, слугі свайго.

Як абвясціў спрадвеку *
вуснамі сваіх святых прарокаў,

што збавіць нас ад ворагаў нашых *
і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць.

Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашых *
і нагадаць пра святы запавет свой.

Прысягу, якую даў Абрагаму, айцу нашаму, *
дасць нам.

Каб, выбаўленыя з рук ворагаў, *
мы без страху служылі Яму

ў святасці і справядлівасці перад Ім *
ва ўсе дні нашыя.

А ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш названа, *
бо пойдзеш прад абліччам Пана падрыхтаваць шляхі Яму,

каб даць народу Ягонаму пазнаць збаўленне *
праз адпушчэнне яго грахоў,

дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога,*
у якой наведаў нас Усход з вышыні;

каб асвятліць тых, *
хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным;

каб накіраваць ногі нашыя *
на шлях спакою.

Хвала Айцу і Сыну, *
І Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. да песні Захарыі: Гэта зрабіла я, пакорная слуга, * усё прынесла ў ахвяру Богу жывому, / а паколькі ўжо не засталося нічога, / ахвярую сябе.

ПРОСЬБЫ

Молімся з пакораю, просячы Хрыста Адкупіцеля, які прыйдзе ў славе і з вялікай моцай: 
Прыйдзі, Пане Езу. 

Хрыстэ Пане, Ты прыйдзеш у велічы,
 паглядзі на нашу пакору і зрабі нас годнымі Тваіх дароў.

Ты прыйшоў абвясціць людзям Евангелле,
 дапамажы нам заўсёды абвяшчаць Тваё збаўленне.

Ты, благаслаўлёны і жывы, валадарыш над усім,
 дай нам з радасцю чакаць спаўнення шчаснай надзеі і Твайго прыйсця ў хвале. 

Нас, якія прагна чакаюць ласкі Твайго прыйсця,
 заахвоць дарамі Тваёй боскасці.

Ойча наш.

МАЛІТВА

Міласэрны Божа, праз магутнае заступніцтва святой панны і мучаніцы Люцыі напоўні нас Тваім святлом і радасцю, учыні, каб мы па яе прыкладу жылі на зямлі як дзеці святла, а ў небе разам з ёю мелі ўдзел у Тваёй славе. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

Потым, калі прысутнічае святар або дыякан, ён рассылае народ, кажучы:

Пан з вамі.
Н. І з духам тваім.
Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы.
Н. Амэн.

Калі адбываецца рассыланне народу, дадаецца заклік:

Ідзіце ў супакоі Хрыста.
Н. Дзякуем Пану Богу.

Калі святар або дыякан адсутнічаюць ці калі Гадзіна чытаецца індывідуальна, то яна завяршаецца наступным чынам:

Няхай Пан благаславіць нас, абароніць ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага.
Н. Амэн.


Малітва перад поўднем

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

Цяпер мы заклікаем Духа,
Адзінага з Айцом і Сынам:
Прыйдзі і жыватворнай ласкай
Напоўні шчодра нашы сэрцы.

Пачуцці, вусны, розум, воля
Няхай абвесцяць Тваю славу.
Любоў няхай агнём палае,
А жар яе – абудзіць бліжніх.

Дай праз Цябе пазнаць Айца нам
І Сына, што з Яго паходзіць,
Каб шчырай верай вызнавалі,
Што Ты адзіны ў Святой Тройцы. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

Ант. Прарокі прадказалі, * што Збаўца народзіцца з Панны Марыі.

Псальм 119 (118), 81-88
ХІ (Каф)

Мая душа журыцца па Тваім збаўленні, *
я спадзяюся на Тваё слова.

Знемагаюць вочы мае ад Твайго слова і пытаюцца: *
«Калі Ты суцешыш мяне?»

Бо хоць я стаў як мех сярод дыму, *
я не забыў Твае пастановы.

Колькі дзён яшчэ ёсць для Твайго слугі? *
Калі Ты асудзіш тых, хто пераследуе мяне?

Равы выкапалі для мяне ганарліўцы, *
што супраціўляюцца Твайму закону.

Усе Твае запаведзі – праўда. *
Дапамажы мне, калі мяне пераследуюць несправядліва.

Яны амаль не перамаглі мяне на зямлі, *
але я не пакінуў наказаў Тваіх.

Паводле міласэрнасці сваёй ажыві мяне, – *
і Я буду трымацца сведчання вуснаў Тваіх.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 61 (60)
Малітва выгнанніка

Малітва справядлівага, які спадзяецца на вечную радасць (св. Гілярый)

Пачуй, Божа, маю просьбу, *
прыслухайся да маёй малітвы.

З краёў зямлі я ўсклікаю да Цябе, *
калі знемагае маё сэрца.

Узвядзі мяне на недасяжную скалу. †
Бо Ты стаў прыбежышчам маім, *
умацаванай вежай супраць ворага.

Хачу навекі пасяліцца ў Тваім шатры *
і хавацца ў цені Тваіх крылаў.

Бо Ты, мой Божа, выслухоўваеш мае абяцанні *
і даеш мне спадчыну тых, хто баіцца імені Твайго.

Дадай дні да дзён караля, *
няхай доўжацца яго гады з пакалення ў пакаленне.

Няхай ён заўсёды пануе на троне перад абліччам Бога, *
спашлі міласэрнасць і вернасць, каб ахоўвалі яго.

Тады я буду вечна апяваць імя Тваё, *
спаўняючы дзень за днём свае абяцанні.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 64 (63)
Бог абараняе ад ворагаў

Гэты псальм найбольш паказвае муку Пана (св. Аўгустын)

Пачуй, Божа, мой голас, калі я скарджуся; *
беражы маё жыццё ад страху перад ворагам.

Схавай мяне ад зграі злачынцаў, *
ад натоўпу тых, хто чыніць беззаконне.

Навастрылі, як меч, свае языкі, †
пусцілі, як стрэлы, свае атрутныя словы, *
каб страляць з засады ў нявіннага.

Яны страляюць у яго нечакана і не баяцца, *
цвёрда трымаюцца злой задумы.

Змаўляюцца тайна паставіць пасткі, *
кажучы: «Хто нас убачыць?»

Яны задумваюць несправядлівасць, *
дасканала абдумваюць яе.

Неспасцігальныя нутро кожнага чалавека *
і ягонае сэрца.

Але Бог пусціць у іх стралою, – †
і яны нечакана паранены будуць, *
язык іхні прывядзе іх да ўпадку.

Кожны, хто іх убачыць, затрасе галавою, *
і ўсе людзі будуць іх баяцца.

Яны абвесцяць справу Бога *
і зразумеюць Яго ўчынкі.

А справядлівы ўзрадуецца ў Пану †
і будзе шукаць прыбежышча ў Ім, *
і праславяцца ўсе праведныя сэрцам.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Прарокі прадказалі, * што Збаўца народзіцца з Панны Марыі.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ Іс 4, 2
У той дзень парастак Пана будзе хараством і славаю, і плод зямлі – гонарам і аздобаю ацалелых з Ізраэля.

К. Народы будуць баяцца імені Твайго, Пане.
Н. І ўсе зямныя каралі – Тваёй славы.

МАЛІТВА

Усемагутны Божа, няхай у сэрцах нашых заззяе святло Тваёй славы і знішчыць грахоўную цемру, каб прыйсце Твайго Адзінароднага Сына выявіла, што мы — дзеці святла. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.


Малітва апоўдні

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

Божа, Валадар магутны,
Ты кіруеш зменай часу:
Раніцай даеш заранку
І апоўдні ззянне сонца.

Пагасі агонь нязгоды,
Астудзі спякоту гневу,
Прынясі здароўе целу
І спакой праўдзівы ў сэрцы.

Дай нам гэта, добры Ойча,
У адзінстве з Тваім Сынам,
Разам з Духам Суцяшэння,
Бо Ты валадарыш вечна. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

Ант. Анёл Габрыэль прамовіў да Марыі: * Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою, / благаслаўлёная Ты між жанчынамі.

Псальм 119 (118), 81-88
ХІ (Каф)

Мая душа журыцца па Тваім збаўленні, *
я спадзяюся на Тваё слова.

Знемагаюць вочы мае ад Твайго слова і пытаюцца: *
«Калі Ты суцешыш мяне?»

Бо хоць я стаў як мех сярод дыму, *
я не забыў Твае пастановы.

Колькі дзён яшчэ ёсць для Твайго слугі? *
Калі Ты асудзіш тых, хто пераследуе мяне?

Равы выкапалі для мяне ганарліўцы, *
што супраціўляюцца Твайму закону.

Усе Твае запаведзі – праўда. *
Дапамажы мне, калі мяне пераследуюць несправядліва.

Яны амаль не перамаглі мяне на зямлі, *
але я не пакінуў наказаў Тваіх.

Паводле міласэрнасці сваёй ажыві мяне, – *
і Я буду трымацца сведчання вуснаў Тваіх.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 61 (60)
Малітва выгнанніка

Малітва справядлівага, які спадзяецца на вечную радасць (св. Гілярый)

Пачуй, Божа, маю просьбу, *
прыслухайся да маёй малітвы.

З краёў зямлі я ўсклікаю да Цябе, *
калі знемагае маё сэрца.

Узвядзі мяне на недасяжную скалу. †
Бо Ты стаў прыбежышчам маім, *
умацаванай вежай супраць ворага.

Хачу навекі пасяліцца ў Тваім шатры *
і хавацца ў цені Тваіх крылаў.

Бо Ты, мой Божа, выслухоўваеш мае абяцанні *
і даеш мне спадчыну тых, хто баіцца імені Твайго.

Дадай дні да дзён караля, *
няхай доўжацца яго гады з пакалення ў пакаленне.

Няхай ён заўсёды пануе на троне перад абліччам Бога, *
спашлі міласэрнасць і вернасць, каб ахоўвалі яго.

Тады я буду вечна апяваць імя Тваё, *
спаўняючы дзень за днём свае абяцанні.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 64 (63)
Бог абараняе ад ворагаў

Гэты псальм найбольш паказвае муку Пана (св. Аўгустын)

Пачуй, Божа, мой голас, калі я скарджуся; *
беражы маё жыццё ад страху перад ворагам.

Схавай мяне ад зграі злачынцаў, *
ад натоўпу тых, хто чыніць беззаконне.

Навастрылі, як меч, свае языкі, †
пусцілі, як стрэлы, свае атрутныя словы, *
каб страляць з засады ў нявіннага.

Яны страляюць у яго нечакана і не баяцца, *
цвёрда трымаюцца злой задумы.

Змаўляюцца тайна паставіць пасткі, *
кажучы: «Хто нас убачыць?»

Яны задумваюць несправядлівасць, *
дасканала абдумваюць яе.

Неспасцігальныя нутро кожнага чалавека *
і ягонае сэрца.

Але Бог пусціць у іх стралою, – †
і яны нечакана паранены будуць, *
язык іхні прывядзе іх да ўпадку.

Кожны, хто іх убачыць, затрасе галавою, *
і ўсе людзі будуць іх баяцца.

Яны абвесцяць справу Бога *
і зразумеюць Яго ўчынкі.

А справядлівы ўзрадуецца ў Пану †
і будзе шукаць прыбежышча ў Ім, *
і праславяцца ўсе праведныя сэрцам.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Анёл Габрыэль прамовіў да Марыі: * Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою, / благаслаўлёная Ты між жанчынамі.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ Іс 4, 3
Кожны, хто застаўся на Сіёне і ацалеў у Ерузалеме, будзе названы святым, і кожны, хто запісаны для жыцця ў Ерузалеме.

К. Памятай пра нас, Пане, сярод умілаванага народу Твайго.
Н. І прыйдзі нас збавіць.

МАЛІТВА

Усемагутны Божа, няхай у сэрцах нашых заззяе святло Тваёй славы і знішчыць грахоўную цемру, каб прыйсце Твайго Адзінароднага Сына выявіла, што мы — дзеці святла. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.


Малітва пасля поўдня

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

Божа моцны, усё стварэнне
У Тваіх руках трывае.
Дзённага святла гадзінаў
Ты парадак вызначаеш.

Вечар наш напоўні ззяннем,
Каб святло жыцця не згасла,
І пасля зямной вандроўкі
Мы прыйшлі да вечнай славы.

Дай нам гэта, добры Ойча,
У адзінстве з Тваім Сынам,
Разам з Духам Суцяшэння,
Ты, што валадарыш вечна. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

Ант. Марыя сказала: Што азначае гэтае прывітанне? * Усхвалявалася мая душа, / бо я павінна нарадзіць Валадара, / які не парушыць майго дзявоцтва.

Псальм 119 (118), 81-88
ХІ (Каф)

Мая душа журыцца па Тваім збаўленні, *
я спадзяюся на Тваё слова.

Знемагаюць вочы мае ад Твайго слова і пытаюцца: *
«Калі Ты суцешыш мяне?»

Бо хоць я стаў як мех сярод дыму, *
я не забыў Твае пастановы.

Колькі дзён яшчэ ёсць для Твайго слугі? *
Калі Ты асудзіш тых, хто пераследуе мяне?

Равы выкапалі для мяне ганарліўцы, *
што супраціўляюцца Твайму закону.

Усе Твае запаведзі – праўда. *
Дапамажы мне, калі мяне пераследуюць несправядліва.

Яны амаль не перамаглі мяне на зямлі, *
але я не пакінуў наказаў Тваіх.

Паводле міласэрнасці сваёй ажыві мяне, – *
і Я буду трымацца сведчання вуснаў Тваіх.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 61 (60)
Малітва выгнанніка

Малітва справядлівага, які спадзяецца на вечную радасць (св. Гілярый)

Пачуй, Божа, маю просьбу, *
прыслухайся да маёй малітвы.

З краёў зямлі я ўсклікаю да Цябе, *
калі знемагае маё сэрца.

Узвядзі мяне на недасяжную скалу. †
Бо Ты стаў прыбежышчам маім, *
умацаванай вежай супраць ворага.

Хачу навекі пасяліцца ў Тваім шатры *
і хавацца ў цені Тваіх крылаў.

Бо Ты, мой Божа, выслухоўваеш мае абяцанні *
і даеш мне спадчыну тых, хто баіцца імені Твайго.

Дадай дні да дзён караля, *
няхай доўжацца яго гады з пакалення ў пакаленне.

Няхай ён заўсёды пануе на троне перад абліччам Бога, *
спашлі міласэрнасць і вернасць, каб ахоўвалі яго.

Тады я буду вечна апяваць імя Тваё, *
спаўняючы дзень за днём свае абяцанні.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 64 (63)
Бог абараняе ад ворагаў

Гэты псальм найбольш паказвае муку Пана (св. Аўгустын)

Пачуй, Божа, мой голас, калі я скарджуся; *
беражы маё жыццё ад страху перад ворагам.

Схавай мяне ад зграі злачынцаў, *
ад натоўпу тых, хто чыніць беззаконне.

Навастрылі, як меч, свае языкі, †
пусцілі, як стрэлы, свае атрутныя словы, *
каб страляць з засады ў нявіннага.

Яны страляюць у яго нечакана і не баяцца, *
цвёрда трымаюцца злой задумы.

Змаўляюцца тайна паставіць пасткі, *
кажучы: «Хто нас убачыць?»

Яны задумваюць несправядлівасць, *
дасканала абдумваюць яе.

Неспасцігальныя нутро кожнага чалавека *
і ягонае сэрца.

Але Бог пусціць у іх стралою, – †
і яны нечакана паранены будуць, *
язык іхні прывядзе іх да ўпадку.

Кожны, хто іх убачыць, затрасе галавою, *
і ўсе людзі будуць іх баяцца.

Яны абвесцяць справу Бога *
і зразумеюць Яго ўчынкі.

А справядлівы ўзрадуецца ў Пану †
і будзе шукаць прыбежышча ў Ім, *
і праславяцца ўсе праведныя сэрцам.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Марыя сказала: Што азначае гэтае прывітанне? * Усхвалявалася мая душа, / бо я павінна нарадзіць Валадара, / які не парушыць майго дзявоцтва.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ Іс 61, 11
Як зямля дае сваю расліннасць і як сад родзіць пасеянае ў ім, так Пан Бог учыніць, што ўзыдзе справядлівасць і слава перад усімі народамі.

К. Прыйдзі, Пане, і не спазняйся.
Н. Адпусці правіны народу свайму.

МАЛІТВА

Усемагутны Божа, няхай у сэрцах нашых заззяе святло Тваёй славы і знішчыць грахоўную цемру, каб прыйсце Твайго Адзінароднага Сына выявіла, што мы — дзеці святла. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.


ІІІ нядзеля Адвэнту

І нешпары

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

О жыццядайны Творца зор,
Святло жыцця і наш узор,
О Адкупіцель ўсёй зямлі,
Малітвы нашыя прымі.

Ты спачуваў, што згіне век
І смерць спазнае чалавек.
Знямоглы свет збаўляеш Ты,
Нас апраўдаеш назаўжды.

Хіліўся свет ў вячэрні час,
Ты як жаніх прыйшоў да нас
З улоння Дзевы ўсесвятой,
Марыі, Маці дарагой.

Ўвесь свет, калені ты схілі
Прад моцай Божай і малі.
Зямля і неба хай пяюць,
Прарочаць і пашану шлюць.

Цябе, Святога, з вераю
У дні мы просім шэрыя,
Суддзя народаў, збаў жа нас
Ад зброі д’ябла ў страшны час.

Табе, наш Хрыстэ, добры Пан,
Айцец Нябесны, Валадар
І Суцяшыцель Дух Святы,
Хвала хай будзе назаўжды. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Весяліся, Ерузалем, * бо Твой Збаўца прыйдзе да цябе, / аллелюя.

Псальм 113 (112)
Хвалебнае імя Пана

Скінуў магутных з трона і ўзвысіў пакорных (Лк 1, 52)

Хваліце, слугі Пана, *
хваліце імя Пана.

Няхай будзе імя Пана благаслаўлёна *
цяпер і навекі.

Ад усходу сонца да захаду *
няхай будзе праслаўлена імя Пана.

Узвышаны Пан над усімі народамі, *
Па-над нябёсамі слава Ягоная.

Хто падобны да Пана, Бога нашага, *
які жыве на вышынях,

які схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю, †
які падымае беднага з пылу *
і са смецця ўзносіць убогага,

каб пасадзіць яго з вяльможамі, *
з князямі свайго народу.

Ён бясплодную жанчыну пасяляе ў доме *
як маці, што цешыцца дзецьмі сваімі.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Весяліся, Ерузалем, * бо Твой Збаўца прыйдзе да цябе, / аллелюя.

2 ант. Я, Пан, учыніў, * што Мая справядлівасць блізка і не адыдзе далёка, / і не спозніцца Маё збаўленне.

Псальм 116, 10-19 (115)
Падзяка ў святыні

Праз Хрыста будзем няспынна прыносіць ахвяру хвалы Богу (Гбр 13, 15)

Я верыў нават тады, калі казаў: *
«Я моцна прыгнечаны».

Я сказаў у боязі сваёй: *
«Кожны чалавек – ілгун».

Чым аддзячу я Пану *
за ўсе Яго дабрадзействы для мяне?

Келіх збаўлення ўзніму *
і буду заклікаць імя Пана.

Выканаю свае абяцанні для Пана *
перад усім Яго народам.

Каштоўная ў вачах Пана *
смерць Яго святых.

Пане, я Твой слуга, †
Я слуга Твой, сын слугі Тваёй, *
Ты разарваў мае кайданы.

Я прынясу Табе ахвяру хвалы *
і буду заклікаць імя Пана.

Выканаю свае абяцанні для Пана *
перад усім Яго народам.

У дварах дома Пана, *
сярод цябе, Ерузалем.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

2 ант. Я, Пан, учыніў, * што Мая справядлівасць блізка і не адыдзе далёка, / і не спозніцца Маё збаўленне.

3 ант. Спашлі Баранка, Пане, * Уладара зямлі, / з пустыні да гары дачкі Сіёна.

Песня (Флп 2, 6-11)
Хрыстус, Слуга Божы

Езус Хрыстус, будучы ў постаці Бога, *
не скарыстаў з таго, каб быць нароўні з Богам,

але выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі, †
прыпадобніўшыся да людзей; *
і з выгляду стаўшы як чалавек,

прынізіў сябе, †
будучы паслухмяным ажно да смерці, *
смерці крыжовай.

Таму Бог узвысіў Яго *
і даў Яму імя па-над усялякае імя,

каб на імя Езуса схілілася кожнае калена *
стварэнняў нябесных, зямных і падземных,

і каб кожны язык вызнаваў: †
«Панам ёсць Езус Хрыстус», *
дзеля хвалы Бога Айца.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

3 ант. Спашлі Баранка, Пане, * Уладара зямлі, / з пустыні да гары дачкі Сіёна.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ 1 Тэс 5, 23-24
Сам Бог спакою няхай асвяціць вас цалкам, і ўвесь дух ваш, і душа, і цела няхай захаваюцца без заганы ў прыйсце Пана нашага Езуса Хрыста. Верны той, хто вас кліча, які і здзейсніць гэта.

КАРОТКІ РЭСПАНСОРЫЙ
К. Пакажы нам, Пане, * сваю міласэрнасць.
Н. Пакажы нам, Пане, * сваю міласэрнасць.
К. І збаўленне сваё дай нам.
Н. Сваю міласэрнасць.
К. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Н. Пакажы нам, Пане, * сваю міласэрнасць.

ПЕСНЯ З ЕВАНГЕЛЛЯ

Ант. да песні Марыі:
Год А: Да Мяне не было ніякага Бога, * і не будзе пасля Мяне, / бо перада Мною схіліцца кожнае калена, / і кожны язык будзе Мяне вызнаваць.
Год B: З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; * імя ягонае было Ян. / Ён прыйшоў, каб засведчыць пра Святло.
Год C: Калі Ян навучаў, пыталіся ў яго людзі: * Што мы павінны рабіць? / Ён сказаў ім у адказ: / Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае; / і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае.

Песня Марыі (Лк 1, 46-55)
Радасць душы ў Пану

Велічае душа мая Пана, *
і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу,

бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі. *
І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.

Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, *
а імя Яго святое.

І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне *
над тымі, хто Яго баіцца.

Паказаў моц сваёй правіцы, *
рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.

Скінуў магутных з трону *
і ўзвысіў пакорных.

Дабром галодных насыціў, *
а багатых ні з чым адправіў.

Прыняў свайго слугу Ізраэля, *
памятаючы пра сваю міласэрнасць,

як абяцаў бацькам нашым - *
Абрагаму і яго патомству навекі.

Хвала Айцу і Сыну, *
І Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. да песні Марыі:
Год А: Да Мяне не было ніякага Бога, * і не будзе пасля Мяне, / бо перада Мною схіліцца кожнае калена, / і кожны язык будзе Мяне вызнаваць.
Год B: З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; * імя ягонае было Ян. / Ён прыйшоў, каб засведчыць пра Святло.
Год C: Калі Ян навучаў, пыталіся ў яго людзі: * Што мы павінны рабіць? / Ён сказаў ім у адказ: / Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае; / і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае.

ПРОСЬБЫ

Хрыста, радасць і вяселле ўсіх, хто Яго чакае, клічам:
Прыйдзі, Пане, і не спазняйся.

З радасцю чакаем Твайго прыйсця,
прыйдзі, Пане Езу.

Ты існуеш перад вякамі,
прыйдзі збавіць нас.

Ты стварыў свет і ўсё, што яго насяляе,
прыйдзі адкупіць справу сваіх рук.

Ты не пагардзіў нашай смяротнай натурай,
прыйдзі вырваць нас з улады смерці.

Ты прыйшоў, каб мы мелі паўнату жыцця,
прыйдзі і дай нам сваё вечнае жыццё.

Ты пажадаў з’яднаць усіх людзей у сваім валадарстве,
прыйдзі сабраць тых, хто спадзяецца ўбачыць Тваё аблічча.

Ойча наш.

МАЛІТВА

Божа, Ты бачыш, з якою верай народ Твой чакае свята Нараджэння Пана, дапамажы нам падрыхтаваць нашыя сэрцы, каб мы з радасцю і з хваляваннем святкавалі таямніцу нашага збаўлення. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

Потым, калі прысутнічае святар або дыякан, ён рассылае народ, кажучы:

Пан з вамі.
Н. І з духам тваім.
Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы.
Н. Амэн.

Калі адбываецца рассыланне народу, дадаецца заклік:

Ідзіце ў супакоі Хрыста.
Н. Дзякуем Пану Богу.

Калі святар або дыякан адсутнічаюць ці калі Гадзіна чытаецца індывідуальна, то яна завяршаецца наступным чынам:

Няхай Пан благаславіць нас, абароніць ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага.
Н. Амэн.


КАМПЛЕТА

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

Пасля гэтага пажадана зрабіць рахунак сумлення.

ГІМН

Цябе, Стварыцель сусвету,
Калі наступае змярканне,
З надзеяй ласкава просім:
Абараняй нас ад злога.

Напоўні сабой нашы сэрцы,
Няхай Цябе ноччу адчуюць.
Калі ж іх світанне абудзіць,
Няхай Цябе славяць у песні.

Хай цела адчуе бадзёрасць,
І дух хай абновіць натхненне.
А цемру начную асветліць
Твая незнішчальная яснасць.

Дай гэта нам, Ойча найлепшы,
Праз Езуса, нашага Пана,
Які валадарыць з Табою
І з Духам цяпер і навекі. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Змілуйся нада мною, Божа, * і пачуй маю малітву.

Псальм 4
Падзяка

Пан учыніў годным здзіўлення таго, каго ўваскрасіў (св. Аўгустын)

Калі я клічу, пачуй мяне, Божа, *
справядлівасць мая.

Ты вывеў мяне з уціску; *
змілуйся нада мною і пачуй маю малітву.

Сыны чалавечыя, †
дакуль жорсткімі будуць вашыя сэрцы? *
Чаму любіце марнасць і шукаеце няпраўды?

Ведайце, што Пан учыніў цудоўным свайго вернага; *
Пан чуе, калі Яго клічу.

Дрыжыце і не грашыце; †
разважайце ў сэрцах вашых, *
на ложах сваіх і маўчыце.

Прынясіце Пану справядлівыя ахвяры *
і спадзявайцеся на Пана.

Многія кажуць: «Хто пакажа нам добрае?» *
Узнімі над намі, Пане, святло свайго аблічча!

Больш радасці Ты даў майму сэрцу, *
чым падчас багатага ўраджаю пшаніцы і віна.

Калі кладуся, спакойна засынаю, *
бо толькі Ты, Пане, дазваляеш мне жыць бяспечна.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Змілуйся нада мною, Божа, * і пачуй маю малітву.

2 ант. Сярод начы * благаслаўляйце Пана.

Псальм 134 (133)
Вечаровая малітва ў святыні

Хваліце Бога нашага, усе Ягоныя слугі і тыя, хто Яго баіцца, малыя і вялікія! (Ап 19, 5)

Благаслаўляйце Пана, усе слугі Пана, *
якія начамі стаіце ў доме Пана.

Працягвайце рукі вашы да святыні *
і благаслаўляйце Пана.

Няхай Пан, які стварыў неба і зямлю, *
благаславіць цябе з Сіёна.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

2 ант. Сярод начы * благаслаўляйце Пана.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 6, 4-7
Слухай, Ізраэль: Пан, Бог наш, Пан адзіны. Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душою тваёю, і з усіх сіл тваіх. Няхай гэтыя словы, якія сёння я наказваю табе, будуць у сэрцы тва­ім. Будзеш навучаць ім дзяцей сваіх і гаварыць пра іх, калі будзеш дома, падчас твайго падарожжа, кладучыся спаць і ўстаючы.

КАРОТКI РЭСПАНСОРЫЙ

К. У рукі Твае, Пане, * аддаю я дух мой.
Н. У рукі Твае, Пане, * аддаю я дух мой.
К. Ты нас адкупіў, Пане Божа верны.
Н. Аддаю я дух мой.
К. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Н. У рукі Твае, Пане, * аддаю я дух мой.

ПЕСНЯ З ЕВАНГЕЛЛЯ

Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * сцеражы падчас сну, / каб мы чувалі з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.

Песня Сімяона (Лк 2, 29-32)
Хрыстус – святло народаў і хвала Ізраэля

Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, *
паводле слова Твайго, у спакоі;

бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, *
якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў, 

святло для асвятлення язычнікаў *
і хвалу народу Твайго Ізраэля.

Хвала Айцу і Сыну, *
І Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * сцеражы падчас сну, / каб мы чувалі з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.

МАЛІТВА

Пане, будзь з намі ў гэтую ноч, каб з Тваёй дапамогаю мы заўтра ўсталі і радаваліся ўваскрасенню Хрыста. Які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

Потым, нават тады, калі Камплета чытаецца індывідуальна, прамаўляецца благаслаўленне:

Ноч спакойную і смерць шчаслівую няхай дасць нам Бог усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы.
Н. Амэн.

АНТЫФОНЫ НА ЗАКАНЧЭННЕ ДА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ

Дзева, Маці Адкупіцеля,
брама раю нябеснага,
зорка мора й ратунак
для чалавека грэшнага.
Падтрымай люд знясілены,
што імкнецца да святасці,
Ты, што чынам дзівосным
нарадзіла Збавіцеля,
свайго святога Стварыцеля.
Прывітана анёлам, усесвятая Марыя,
барані нас ад грэху і за нас заступіся.

Або:

Вітай, неба Уладарка,
Вітай, Панна анёлаў,
Вітай, Ружа і Брама;
Яснасць свету дала Ты.
Цешся, Панна хвалебная,
Па­над усё прыгажэйшая,
Вітай, Маці нябесная;
Заступіся за нас Ты.

Або:

Вітай, Каралева,
Маці міласэрнасці,
жыццё, асалода і надзея наша, вітай!
Да Цябе звяртаемся мы, выгнаннікі, дзеці Евы.
Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і плачучы
ў гэтай слёз даліне.
Дык звярні на нас, Заступніца наша,
Твае міласэрныя вочы.
І Езуса, благаславёны плод улоння Твайго,
з’яві нам пасля выгнання гэтага.
О ласкавая, о літасцівая,
о салодкая Панна Марыя.










© Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 
Мінск, 2012 - 2024


Выкарыстанне тэкстаў Літургіі гадзінаў
з мэтаю выдання і перавыдання забаронена


Зваротная сувязь: liturgiaminsk@gmail.com